Светлая памяць Наталлі Уладзіміраўны Хват

11010 126 жніўня 2018 года скончылася зямное жыццё супрацоўніка юрыдычнага факультэта – вядучага спецыяліста кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Наталлі Уладзіміраўны Хват.

Зусім нядаўна мы віншавалі Наталлю Уладзіміраўну з днём нараджэння, з 55-годдзем, а сёння ўжо перастала біцца яе сэрца. Адна з асноўных хвароб сучаснасці не пашкадавала яе, але дала ёй пэўную адтэрміноўку. І гэты час, тыя невялікія 5 год, яна працавала з намі, заваяваўшы аўтарытэт сярод супрацоўнікаў кафедры і факультэта. Наталля Уладзіміраўна з 28 лістапада 2017 г. пайшла на бальнічны, будучы ўпэўненай, што праз нейкі час зможа вярнуцца да нас, але хвароба аказалася больш дужай.

Зразумела, што калі чалавек жыве прысуджаным на смерць, гэта мяняе яго характар, прывучае не звяртаць увагі на пэўныя дробязі, але вызначаць і трымацца сапраўды важнага і неабходнага.

Недарэмна мы называлі яе Ханум, што ў цюркскіх народаў азначае ветлівы зварот да паважанай жанчыны, першапачаткова – жонкі хана.

11020 2 bМы запомнілі Наталлю Уладзіміраўну мудрым чалавекам, здольным прытушваць канфліктныя сітуацыі, якія часта суправаджаюць выкладчыцкае і навуковае асяроддзе, здольным даць разумную параду ў нейкіх жыццёвых абставінах, вельмі добрым і адданым сваёй працы чалавекам, які быў сапраўдным каардынатарам работы кафедры. Вялікае шчасце, калі ў жыцці сустракаюцца такія людзі, як Наталля Уладзіміраўна. Яе дабрыня, шчырасць і весялосць так хораша супакойвалі і паказвалі нязначнасць многіх турбот, а яе аптымізму можна было толькі зайздросціць. Для многіх яна стала добрым і надзейным сябрам і нават падчас хваробы працягвала клапаціцца пра нас. Можна казаць шмат слоў, але не выказаць таго, што трэба было рабіць, калі чалавек быў жывы.


Зараз мы можам толькі выказаць шчырае спачуванне мужу і дачкам нябожчыцы і сказаць

Кондак, глас 8

Со святыми упокой, Христе, душу рабы Твоей Натальи, идеже несть болезнь, ни печаль, ни воздыхание, но жизнь безконечная.

Икос

Сам Един еси Безсмертный, сотворивый и создавый человека, земнии убо от земли создахомся, и в землю туюжде пойдем, якоже повелел еси Создавый мя и рекий ми: яко земля еси и в землю отыдеши, аможе вси человецы пойдем, надгробное рыдание творяще песнь: аллилуиа, аллилуиа, аллилуиа.

Супакойцеся з мірам, дарагая Наталля Уладзіміраўна, мы будзем памятаць Вас!

 

Ад імя калектыва кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ
С. А. Калінін, Ю.У. Казбяровіч

Паніхіда па Наталлі Уладзіміраўне
адбудзецца ў храме ў імя прападобнага Сергія Раданежскага (г. Мінск, вул. Каралінская, 7) 28 жніўня ў 11.00.

 

Фота - з архіва кафедры. Кветкі - з сайта http://ulpravda.ru/
Апрацоўка – В.М.Знак