Вынікі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага 1588 г.: да 430-годдзя выдання» (19–20 кастрычніка 2018 г.)
19–20 кастрычніка 2018 г. на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага 1588 г.: да 430-годдзя выдання».
Да ўдзелу ў канферэнцыі было заяўлена каля 100 дакладаў ад навуковых, практычных работнікаў, прадстаўнікоў прафесарска-выкладчыцкага саставу вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, Украіны, Расійскай Федэрацыі, многія з якіх прынялі непасрэдны ўдзел у працы канферэнцыі.
Пленарную частку пасяджэння з вітальным словам адкрылі:
– Балашэнка Сяргей Аляксандравіч, дэкан юрыдычнага факультэта, доктар юрыдычных навук, прафесар;
– Падалінскі Уладзімір Аляксеевіч, загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;
– Сівец Сяргей Міхайлавіч, намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
– Шаршун Віктар Аляксандравіч, намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук.
На пленарным пасяджэнні таксама былі прадстаўлены навуковыя даклады:
– Доўнар Таісіі Іванаўны, прафесара кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктара юрыдычных навук, прафесара, спынілася на аналізе прычын і падстаў прыняцця новага зводу законаў Вялікага Княства Літоўскага – Статута 1588 г., важнейшых палажэнняў Статута 1588 г., адлюстраваўшых новыя прагрэсіўныя тэндэнцыі ў праве. Падкрэслівалася яго значэнне як дзеючага закона і тэарэтыка-праграмнага дакумента, у якім знайшла адлюстраванне палітыка-прававая думка.
– Бібіла Валянціны Мікалаеўны, прафесара кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктара юрыдычных навук, прафесара, якая ў сваім выступленні прааналізавала гістарычную легіцімізацыю беларускай дзяржавы па Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. Было адзначана, што Статут – гэта канстытуцыя прамога дзеяння; сітуацыйны спосаб выкладання прававых нормаў аказаўся даступным для іх разумення і эфектыўнага прымянення.;
– Суша Аляксандара Аляксандравіча, намесніка дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыні Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, кандыдата культуралогіі, які спыніўся на пашырэнні выданняў Статута Вялікага Княства Літоўскага ў Беларусі і за мяжой. Былі прааналізаваны кірункі дзейнасці па вывучэнні захаваных асобнікаў выданняў Статута, адзначана, што на сённяшні момант гэта работа выканана ў недастатковай ступені;
– Сярогіна Андрэя Віктаравіча, дацэнта кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Паўднёвага федэральнага ўніверсітэта, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта, які спыніўся на аналізе заканамернасцей эвалюцыйнага развіцця формы праўлення сярэднявечнай літоўска-рускай дзяржавы. Навукоўца прыйшоў да высновы, што гэтая трансфармацыя праходзіла ад спадчыннага дружыннага праўлення гаспадара да выбарнай панскай манархіі, з нарастаючымі тэндэнцыямі будучай соймавай рэспублікі шляхты;
– Калініна Сяргея Артуравіча, загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта, які прааналізаваў геаканцэптуальнае (наратыўнае) вымярэнне ў метадалогіі пазнання беларускай дзяржаўнасці, абгрунтаваў значнасць геакультурнага і наратыўнага напрамкаў суб'ектнага падыходу ў юрыспрудэнцыі, асабліва для разумення гісторыі дзяржаў Памежжа. Было прааналізавана ўзаемадзеянне геаканцэптаў (наратываў) у рамках гісторыі беларускай дзяржаўнасці (“Русь”, “Літва”, “Рэч Паспалітая”, “Польшча”, “Расія” і г. д.).
Пасля пленарнага пасяджэння работа канферэнцыі працягвалася ў трох секцыях, дзве з якіх разгарнулі сваю працу на юрыдычным факультэце БДУ, а трэцяя – на гістарычным факультэце:
CЕКЦЫЯ І “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года ў дзяржаўна-прававым развіцці цэнтральнай і ўсходняй Еўропы: тэарэтычны і гістарычны аспект”;
CЕКЦЫЯ ІІ “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года ў кантэксце сістэматызацыі і ўдасканалення заканадаўства”;
СЕКЦЫЯ ІІІ “Статуты Вялікага Княства Літоўскага: прававая культура, сацыяльна-палітычныя працэсы, гістарычная памяць”.
Актыўная дыскусія падчас працы канферэнцыі разгарнулася па выніках абмеркавання даклада аб прававых і ідэйных падмурках узнікнення грамадскага кантролю ў часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай у XV–XVІ стст. загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычных навук, дацэнта Шчэрбіка Дзмітрыя Васільевіча; даклада аб рэцэпцыі і Статуце Вялікага Княства Літоўскага пры фарміраванні Расійскага заканадаўства старшага выкладчыка кафедры грамадзянскага права і працэсу Федэральнай дзяржаўнай установы вышэйшай адукацыі «Паўночна-Каўказскі федэральны ўніверсітэт», кандыдата юрыдычных навук Ахрамеевай Вольгі Уладзіміраўны; даклада аб дакументаванні кіраўніцкай дзейнасці ў Вялікім Княстве Літоўскім у адпаведнасці са Статутам Вялікага Княства Літоўскага 1588 года малодшага навуковага супрацоўніка аддзела дакументазнаўства ўстановы “Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы” БелНДІДАС Савінава Аляксея Аляксандравіча.
Напрыканцы былі падведзены вынікі канферэнцыі.
Па выніках канферэнцыі запланавана выданне зборніка навуковых прац.
Аргкамітэт выказвае падзяку за супрацоўніцтва Нацыянальнаму цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнаму цэнтру прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ТАА «ЮРСПЕКТР».
Інфармацыю падрыхтавалі:
Дацэнт Л.Л. Голубева, выкладчык В.М. Бічун
Фота: А. Сідарэвіч, К. Сухараў
Апрацоўка – Л.В. Бяляева