28 лістапада 2018 года Сатоліну Уладзіміру Мікалаевічу – 65 год. Віншуем!

31 201428 лістапада 2018 года спаўняецца 65 год намесніку дэкана юрыдычнага факультэта па вучэбнай рабоце, дацэнту кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Сатоліну Уладзіміру Мікалаевічу.


Уладзімір Мікалаевіч – добразычлівы і шчыры калега, які заўсёды не толькі падзеліцца дзейнай парадай у прафесійным жыцці, але і ў любой складанай жыццёвай сітуацыі па-сяброўску падставіць сваё мужнае плячо.

Для студэнтаў Уладзімір Мікалаевіч мудры і вопытны навуковы кіраўнік – ён з асаблівай увагай ставіцца да навуковых поглядаў і праблем творчай дзейнасці сваіх падапечных. Студэнтамі асабліва адзначаюцца шматгранныя веды імянінніка, якія прымушаюць інакш глядзець на гістарычныя і сучасныя працэсы.

Уладзімір Мікалаевіч аб’ядноўвае ў сабе ўсе станоўчыя чалавечыя рысы: жыццёвую мудрасць, глыбокія веды і павагу да іншых меркаванняў, велізарную працаздольнасць, адданасць абранай прафесіі і імкненне да росту ва ўсіх сферах свайго жыцця.

1129511295 2Паважаны Уладзімір Мікалаевіч!

 У дзень Вашага нараджэння ад усёй душы жадаем Вам далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці, моцнага здароў’я, шчасця, дабрабыту ў Вашай сям’і!  Заставайцеся назаўсёды сапраўным чалавекам, шчырым і надзейным сябрам і калегам, з якім можна пайсці ў разведку і які бескарысна падтрымае ў цяжкую хвіліну. 


З павагай, супрацоўнікі кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права

Фота Юбіляра – з архіва факультэта. Фота кветак – В.М. Бічун
Апрацоўка – Л.В.Бяляева