Юрфак панёс вялікую страту

Ён нарадзіўся ў 1928 г. у в. Перасвятое Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
З 1945 па 1950 гг. працаваў на чыгуначным транспарце ў Гомелі. У 1951-1953 гг. служыў у арміі. У 1954-1957 гг. вучыўся ў педагагічным вучылішчы, пасля заканчэння якога да 1959 г. працаваў настаўнікам у Гомельскім раёне. У 1964 г. скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта Пэўны час працаваў народным суддзёй Савецкага раёна г. Мінска. У 1969г. абараніў кандыдыцкую дысертацыю па гісторыі дзяржавы і права на тэму: “Мясцовыя органы дзяржаўнай улады Беларускай ССР у барацьбе за аднаўленне сельскай гаспадаркі (1921 – 1925 гг.)”.
З 1973 г. – дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ. Ён чытаў курс тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, а таксама курс гісторыі дзяржавы і права славянскіх народаў. Аўтар звыш 40 навуковых прац.
Многія выпускнікі памятаюць яго як намесніка дэкана, які клапаціўся аб студэнтах, добра ведаў студэнцкія праблемы.
Памяць аб Міхаіле Рыгоравіче мы захаваем у нашых сэрцах.