2017. Віншуем Дзмітрыя Анатольевіча Лагуна з Днём нараджэння!

4 ліпеня святкуе Дзень нараджэння Дзмітрый Анатольевіч Лагун, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права.

 Дзмітрый Анатольевіч Лагун. Увеличить.Дзмітрый Анатольевіч Лагун нарадзіўся ў г. Мінску і пасля атрымання сярэдняй адукацыі паступіў на юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з якім, як станецца потым, будзе звязана яго прафесійнае і творчае жыццё.

Падчас вучобы наш імяніннік зарэкамендаваў сябе як высокаталенавіты і старанны студэнт, які заўсёды імкнецца дасканала разабрацца ў найбольш складаных пытаннях. З першага курса Дз. А. Лагун выбраў для сябе кафедру тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, дзе пад кіраўніцтвам Заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь, доктара юрыдычных навук, прафесара А. М. Абрамовіча пачаўся яго шлях у навуку. Аляксандр Міхайлавіч, які ўдала спалучаў дзяржаўную службу і навукова-педагагічную дзейнасць, звычайна ставіў складаныя пытанні перад сваімі вучнямі, якія пры адпаведнай распрацоўцы вырашалі значныя навуковыя і практычныя задачы. І Дзмітрый Анатольевіч не падвёў свайго навуковага кіраўніка, які, падсумаваўшы і прафесійныя якасці, і чалавечыя рысы, рэкамендаваў ужо студэнту 5 курса працягнуць навучанне ў аспірантуры.

Так, Дзмітрый Анатольевіч стаў аспірантам і членам кафедры, а потым паўтарыў лёс любога таленавітага і працавітага аспіранта. Спачатку з 2002 года – выкладчык кафедры, які хутка даводзіць да абароны сваю дысертацыю (2003 г., «Прававыя акты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», навуковы кіраўнік – А. М. Абрамовіч), потым старшы выкладчык і дацэнт. Вельмі хутка і ВАК Рэспублікі Беларусь, прысуджаючы вучонае званне «дацэнт» (2007 г.), пацвярджае высокія навуковыя здольнасці нашага калегі.

Дзмітрый Анатольевіч – прызнаны аўтарытэт у галіне тэорыі дзяржавы і права, ён з’яўляецца экспертам па ўсіх працах, якія тычацца навуковай спецыяльнасці 12.00.01, яго веды запатрабаваныя і практычнымі органамі, на звароты якіх ён дае кваліфікаваныя заключэнні. Адначасова з гэтым наш імяніннік мае высокія чалавечыя рысы – яго настойлівы характар, суцэльная абавязковасць і адказнасць падчас выканання працы сапраўды з’яўляюцца прыкладам для ўсіх калег! А здольнасць пераконліва, па-навуковаму аргументавана выказваць крытычныя заўвагі неаднойчы дапамагала і маладым навукоўцам, і старэйшым калегам.

Дз. А. Лагун – узорны сем’янін, бацька двух сыноў, старэйшы з якіх у гэтым годзе будзе першакласнікам.

Букет. Увеличить. Шаноўны Дзмітрый Анатольевіч!

Кафедра теоріі і історіі государства і права. 2015. Увеличить.У гэты ўрачысты дзень шчыра віншуем Вас з Днём нараджэння!

Ад усёй душы жадаем Вам моцнага здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту!
Няхай Вас ніколі не пакідае натхненне для ажыццяўлення далейшых творчых і жыццёвых планаў!
Настойліва чакаем ад Вас вялікіх навуковых здяйсненняў!

З павагай, калектыў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права.

Адміністрацыя сайта ад імя ўсіх супрацоўнікаў юрыдычнага факультэта далучаецца да шчырага віншавання калег з кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, а таксама нагадвае, што ўсе, хто жадае, маюць магчымасць павіншаваць Дзмітрыя Анатольевіча ў гасцёўні сайта.

Над віншаваннем працавалі – супрацоўнікі кафедры
Фота - з архіву кафедры. Кветкі - з сайта https://www.lartefiori.it
Апрацоўка – В.М. Знак