Калектыў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права шчыра віншуе загадчыка кафедры Калініна Сяргея Артуравіча з Днём нараджэння!

12477 17 лістапада адзначае свой дзень нараджэння загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Калінін Сяргей Артуравіч.

Мы ведаем Сяргея Артуравіча як выдатнага навукоўцу і выкладчыка, таленавітага кіраўніка, які валодае высокай кампетэнтнасцю, мэтанакіраванасцю і працаздольнасцю. Для нас жа Сяргей Артуравіч у першую чаргу добры і спагадлівы чалавек, дзякуючы якому на кафедры ўсталявалася надзвычай дружалюбная атмасфера. Пры гэтым, з'яўляючыся неардынарнай асобай, ён з лёгкасцю ўкараняе ў кафедральную дзейнасць самыя прагрэсіўныя ідэі, часта скарыстоўвае крэатыўны падыход да справы і тым самым зараджае нас сваёй невычэрпнай энергіяй.

12477 2Сяргей Артуравіч пленна працуе на карысць універсітэта і дзяржавы, займае адказныя пасады ў галіне навукі, дзяржаўнага будаўніцтва, нарматворчага працэсу, у тым ліку ў дзяржаўных органах. З'яўляецца экспертам у галіне права пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, членам Навукова-кансультацыйнага савета пры Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі, членам Вучонага Савета Нацыянальнага цэнтра закандаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, членам Навукова-тэхнічнага савета Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, членам Навукова-кансультацыйнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь, членам экспертнага савета Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову, членам кіраўнічага камітэта Праграмы супрацоўніцтва БДУ і Інстытута праў чалавека імя Рауля Валенберга Лундскага ўніверсітэта (Швецыя).

Звыш 200 навуковых і навукова-метадычных выданняў напісана Сяргеем Артуравічам. Пад яго чулым навуковым кіраўніцтвам вядуць даследаванні студэнты, магістранты і аспіранты.

Дзякуючы намаганням і арганізатарскім здольнасцям Сяргея Артуравіча на юрыдычным факультэце штогод праводзіцца любімае для студэнтаў мерапрыемства – Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда, дзе Сяргей Артуравіч з’яўляецца намеснікам Старшыні аргкамітэта.

Сяргей Артуравіч займае актыўную жыццёвую пазіцыю, карыстаецца неаспрэчным аўтарытэтам. Гэтыя яго якасці, а таксама тонкае пачуццё гумару прыцягваюць да яго калег і студэнтаў.

Мы высока цэнім шматбаковую дзейнасць Сяргея Артуравіча, скіраваную на развіццё юрыдычнай адукацыі, навукі і практыкі, на карысць кафедры, юрыдычнага факультэта, універсітэта, дзяржавы.

Мы ганарымся, што працуем поруч з такім выдатным ЧАЛАВЕКАМ!

12477 3Жадаем Вам, паважаны Сяргей Артуравіч,

і надалей захоўваць добрыя традыцыі нашай кафедры, заўсёды знаходзіцца на адной хвалі са студэнтамі і выкладчыкамі.

Моцнага здароўя, шчасця, творчага натхнення, новых дасягненняў у адукацыі і навуцы, удзячных вучняў, дабрабыту і ўсяго самага добрага Вам і Вашым родным і блізкім!

 

Калектыў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Фота – з архіваў факультэта і кафедры;
Кветкі – В.М. Бічун;
Апрацоўка – Л.В.Бяляева.