Віншуем Наталлю Мікалаеўну Хаткевіч з днём нараджэння! (01.01.2020г.)
Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта шчыра віншуе
Наталлю Мікалаеўну Хаткевіч з святочным днём!
1 студзеня адзначае свой дзень нараджэння старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Наталля Мікалаеўна Хаткевіч, якая доўгі час шчыра, сумленна і з поўнай адданасцю выконвае свае прафесійныя абавязкі.
Мы ведаем Наталлю Мікалаеўну як цудоўную жанчыну – чулую маці і бабулю, клапатлівую жонку, добразычлівую і мудрую калегу, Прафесіянала з высокай літары.
Аб Наталлі Мікалаеўне можна казаць бясконцую колькасць добрых і светлых слоў. Гэта высокадухоўны чалавек шчырай і адкрытай душы, глыбокіх ведаў і заўсёды прадказальнай добразычлівасці. Яе суджэнні і парады заўсёды трапныя і глыбокія, пранікаюць у самую сутнасць рэчаіснасці.
Наталля Мікалаеўна – высокапрафесійны юрыст, які мае глыбокую тэарэтычную і практычную падрыхтоўку. Гэта і навучанне на юрыдычным факультэце, і праца ў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, і выкладчыцкая дзейнасць у якасці выкладчыка, старшага выкладчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ.
Наталлі Мікалаеўне ўласцівыя ўсе станоўчыя чалавечыя рысы, асабліва абаяльнасць і добразычлівасць, ветлівасць і павага да чужых думак, сумленнасць і шчырасць, пастаянныя пошукі Ісціны і імкненні да росту ва ўсіх сферах свайго жыцця, працаздольнасць і адданасць выбранай прафесіі.
Паважаная Наталля Мікалаеўна!
У дзень Вашага юбілею ад усяго сэрца жадаем Вам далейшых поспехаў у навуковай і выкладчыцкай дзейнасці,
моцнага здароўя, кахання, шчасця і дабрабыту ў Вашай сям’і!
З павагай,
Калектыў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права
Фота: - з архіва факультэта
Фота кветак – з сайта https://ru.depositphotos.com
Апрацоўка: Л.В. Бяляева