Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права віншуе свайго Настаўніка і сапраўднага Патрыярха навукі - знакамітага гісторыка права прафесара Таісію Іванаўну Доўнар з заслужанай узнагародай – медалём Ф. Скарыны!

12721

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 7 ад 8 студзеня 2020 г. Аб узнагароджанні” прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, доктар юрыдычных навук, прафесар Таісія Іванаўна Доўнар узнагароджана медалём Францыска Скарыны за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у развіццё краіны, заслугі ў сферы адукацыі, навукі, культуры. Дзяржава і раней адзначала працу Т.І. 12721 1Доўнар, у тым ліку Нагрудным Знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь” (2009), прызам імя У.Д. Спасовіча (2003, 2014, 2019), Ганаровым знакам “Залаты Статут”, а таксама ганаровымі граматамі БДУ, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, падзякамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і інш. У 2014 годзе ёй было прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта”. Мы спадзяемся, што гэтая ўзнагарода толькі крок да далейшага прысуджэння чарговага звання “Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь”.

 

Сімвалічна, што прысуджаны медаль мае імя Францыска Скарыны, таго чалавека – усходнееўрапейскага першадрукара, які выдаў Святую Біблію, ганарыўся сваім паходжаннем са славутага Полацка, шанаваў Бацькаўшчыну і родную “рускую” мову, звяртаўся да людзей паспалітых “рускага языка”.

 12721 2Мы можам шчыра сказаць – “узнагарода знайшла свайго героя”, бо Таісія Іванаўна – самы вядомы і знакаміты ў Рэспубліцы Беларусь спецыяліст і безумоўны лідар айчыннай гісторыка-прававой навукі, які належным чынам пераняў эстафету ад свайго Настаўніка – прафесара І.А. Юхо. Таісія Іванаўна – выдатнейшы педагог і папулярызатар навукі, знакавая асоба навукі Беларусі, патрыёт роднай Бацькаўшчыны.

Навуковы багаж Прафесара ўраджвае сваімі памерамі. Гэта звыш 400 навуковых, вучэбных, вучэбна-метадычных і іншых работ, у тым ліку 8 манаграфій, падручнік, два курса лекцый і звыш 15 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Таксама Т.І. Доўнар актыўна ўдзельнічала ў падрыхтоўцы такіх энцыклапедычных выданняў, як “Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік” (1989), “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588: Тэксты. Давед. Камент.” (1989), “Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік” (1995), “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 т.” (1993-2003), “Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя ў 2 т.” (2005-2006), “Белорусская юридическая энциклопедия в 4 т.” (Т. 1-2, 2008-2009). і перавыданні помнікаў айчыннага права.

Безумоўна, што адной з падстаў для адзнакі заслуг Прафесара, з’яўляецца актыўнае грамадскае жыццё і сумленная грамадская пазіцыя. Таісія Іванаўна і сакратар Савета юрыдычнага факультэта БДУ, і член двух спецыялізаваных Саветаў па абароне дысертацый, у адным з якіх займае пасаду намесніка старшыні Савета, і член шэрагу грамадскіх арганізацый, і супрацоўнік рэдакцыйных саветаў вядомых прававых часопісаў (“Юстыцыя Беларусі”, “Веснік Інстытута сучасных ведаў”, “Новая эканоміка”, “Беларускі гістарычны часопіс”, “Законность и правопорядок” і інш.).

 

 12721 1Шаноўная Таісія Іванаўна!
Віншуем Вас з
заслужанай узнагародай і жадаем новых творчых здзяйсненняў у педагагічнай і навуковай дзейнасці на карысць роднай Беларусі!

Калектыў кафедры тэорыі і гісторыі
дзяржавы і права юрыдычнага факультэта
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

 

Фота – з архіваў факультэта і кафедры;
Кветкі –
з сайта https://dolinaroz.by;
Апрацоўка – Л.В. Бяляева.