Віншуем Голубеву Людмілу Леанідаўну з Юбілеем! (08.11.2021 г.)
8 лістапада 2021 г. святкуе свой Дзень нараджэннядацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, выдатны выкладчык і незвычайны чалавек – Людміла Леанідаўна Голубева.
Усім вядома, што вывучаць гісторыю, тым больш з пазіцый прававой навукі, – вельмі складаная праца, а навучаць гэтаму – праца амаль немагчымая. Аднак не для нашай імянінніцы, у асобе якой мы бачым далейшае развіццё нацыянальнай школы гісторыі дзяржавы і права Беларусі, заснаванай прафесарам Я.А. Юхо. Кожная лекцыя Людмілы Леанідаўны – захапляльнае падарожжа ў мінулае, неверагодная магчымасць дакрануцца да скарбаў айчыннай гісторыі. З вялікай павагай і любоўю ставіцца яна да роднай беларускай мовы. На яе вуснах мілагучныя словы сапраўды ажываюць. Дзякуючы ўсяму гэтаму студэнты юрыдычнага факультэта бясконца цікавяцца гісторыка-прававымі дысцыплінамі і пад мудрым навуковым кіраўніцтвам Людмілы Леанідаўны ўпэўнена крочаць ў навуку.
Хочацца з вялікай удзячнасцю адзначыць не толькі высокія прафесійныя якасці імянінніцы, але і яе заўсёдную спагадлівасць, шчырасць, і гатоўнасць дапамагчы, а таксама ўменне падтрымліваць добрыя адносіны з калегамі. Мы любім Вас!
Дарагая і любімая Людміла Леанідаўна!
Прыміце нашы самыя шчырыя віншаванні з Днём нараджэння!
Ад усяго сэрца жадаем Вам моцнага здароўя,новых творчых ідэй, шчасця, дабрабыту і добрага настрою! Хай Вам усміхаецца поспех, праўдзяцца ўсе загаданыя жаданні, хай сваёй цеплынёй і каханнем Вас грэюць родныя і блізкія людзі!
З павагай, калектыў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права.
Фота і кветкі – з архіва кафедры
Апрацоўка: Л. В. Бяляева