На кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права прызначаны новы загадчык


14293 1На кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права прызначаны новы загадчык – кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Людміла Леанідаўна Голубева.

Людміла Леанідаўна зарэкамендавала сябе як адказны, адданы сваёй справе і кафедры супрацоўнік, выдатны навукоўца, абаяльная, энэргічная і добразычлівая жанчына.
Людміла Леанідаўна мае шматгадовы вопыт працы на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на пасадзе дацэнта, на пасадзе загадчыка кафедры агульнаправавых і грамадзянска-прававых дысцыплін Юрыдычнага каледжа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 2005 па 2008 год.

Віншуем шаноўную Людмілу Леанідаўну з прызначэннем на новую пасаду і жадаем творчых поспехаў, энергіі, натхнення на новыя навуковыя дасягненні!


14293 2Выказваем шчырую падзяку шаноўнаму Сяргею Артуравічу Калініну, загадчыку кафедры з 01.11.2008 г. па 30.11.2021 г., кандыдату юрыдычных навук, дацэнту, за шматгадовую пленную працу на карысць кафедры.

Дзякуй за Вашу мэтанакіраванасць і кампетэнтнасць, за выдатную працаздольнасць і ўпартыя намаганні, за адданасць сваёй справе і Ваш высокі прафесіяналізм! Дзякуй за Ваш талент, цэпкі розум!

Хочам падзякаваць за разуменне, своечасовую дапамогу, спагадлівасць, выручку ў патрэбны час, якія Вы кожны дзень дэманстравалі ўсім нам. Ваша ўвага і добразычлівасць падтрымліваюць нас кожны дзень.

Жадаем з такім жа нястомным энтузіязмам працаваць і далей на новай пасадзе намесніка дэкана па навукова-адукацыйнай дзейнасці, дасягаючы новых перамог і вяршынь!
Энергіі, сіл, здароўя, цярпення, удачы, новых прафесійных поспехаў!
Няхай Вашы мары збываюцца, планы рэалізуюцца, мэты дасягаюцца!



З павагай,калектыў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права
 Інфармацыю размясціла: Бяляева Л.В.