30 студзеня 2022 года не стала Міхаіла Кандрацьевіча Казлова


30 студзеня 2022 года не стала Міхаіла Кандрацьевіча Казлова
.

14349 Міхаіл Кандрацьевіч Казлоў нарадзіўся 20 снежня 1936 года ў в. Смолькі Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

З 1963 па 1967 год Міхаіл Кандрацьевіч – студэнт юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Разумны і працавіты, ініцыятыўны і мудры не па гадах, ён карыстаўся павагай сярод кіраўніцтва, выкладчыкаў, студэнтаў. З 1968 па 1970 год працаваў у пракуратуры спачатку памочнікам пракурора, а потым следчым Уздзенскага раёна.

Пасля кароткатэрміновай працы ў Міністэрстве сацыяльнай абароны БССР у 1970 годзе ён паступіў на дзённую форму навучання ў аспірантуру кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, дзе пад кіраўніцтвам выбітнага вучонага, загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, доктара юрыдычных навук, прафесара С.Р. Драбязкі ў 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Ахова здароўя – функцыя сацыялістычнай дзяржавы».

З 1973 года Міхаіл Кандрацьевіч працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права. Адначасова Міхаіл Кандрацьевіч актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, выбіраўся сакратаром партыйнага бюро юрыдычнага факультэта, намеснікам сакратара партыйнага камітэта БДУ, дэпутатам Савета народных дэпутатаў Кастрычніцкага раёна г. Мінска.
З 1980 па 1997 год ён займаў пасаду намесніка дэкана юрыдычнага факультэта БДУ.

14349-1

Міхаіл Кандрацьевіч – цэлая эпоха ў жыцці факультэта. Заслугі Міхаіла Кандрацьевіча перад факультэтам, БДУ і краінай неаднаразова адзначаліся рознымі ўзнагародамі: медалём, Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, знакам “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”, Падзякай Рэктара БДУ.

Ён пражыў годнае жыццё. Памяць аб ім навечна застанецца ў нашых сэрцах.
Глыбока смуткуем і выказваем шчырае спачуванне родным і блізкім.

Калектыў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права