КАФЕДРА ТЭОРЫІ І ГІСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА ВІНШУЕ ЛАГУНА ДЗМІТРЫЯ АНАТОЛЬЕВІЧА З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ!

 

14765 1 Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права віншуе Дзмітрыя Анатольевіча Лагуна з Днём нараджэння!

4 ліпеня святкуе Дзень нараджэння Дзмітрый Анатольевіч Лагун, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

Дзмітрый Анатольевіч звязаў свой творчы лёс з кафедрай тэорыі і гісторыі дзяржавы і права яшчэ з першага курса навучання на юрыдычным факультэце, калі стаў займацца навуковай дзейнасцю на кіраўніцтвам таленавітага навукоўцы і выдатнага дзяржаўнага дзеяча, загадчыка кафедры, Заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь, доктара юрыдычных навук, прафесара Аляксандра Міхайлавіча Абрамовіча.

Атрыманне дыплома з адзнакай у 1999 годзе аб’ектыўна вызначыла наступную мэту – аспірантура дзённай формы навучання, якая была паспяхова скончана у 2002 годзе, і зноў пад нязменным кіраўніцтвам А.М. Абрамовіча. Гэтае творчае супрацоўніцтва прынесла плённы вынік – паспяховую абарону ў 2003 годзе дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук на тэму “Правовые акты Президента Республики Беларусь”.

Сапраўдны вучоны заўсёды настаўнік – і наш імяніннік адначасова з навучаннем у апірантуры стаў выкладчыкам-сумяшчальнікам, а потым і штатным супрацоўнікам, які ніколі не мяняў сваё месца працы, паступова праходзячы чаговыя кар’ерныя прыступкі: выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт. У 2007 годзе ВАК Рэспублікі Беларусь прысудзіў навуковае званне “дацэнт”, пацвярджаючы высокія дасягненні Дзмітрыя Анатольевіча!

Пад час працы Дз.А. Лагуна на ніве юрыдычнай навукі і адукацыі яскрава праявіліся наступныя рысы:

Гэта талевавіты лектар, здольны на высокім узроўні давесці да студэнтаў складаныя палажэнні агульнай тэорыі права;

Гэта строгі і прынцыповы выкладчык, які правярае ўзровень атрыманых ведаў і шчыра падказвае на шляхі і спосабы яго ўдасканалення;

Гэта глыбокі даследчык праблем рэалізацыі і функцыянавання права, чые артыкулы карысны як для вучоных, так і для практыкаў, і чые экспертныя заключэнні на праекты нарматыных прававых актаў накіроўваюцца ў зацікаўленыя ўстановы;

Гэта прызнаны эксперт па навуковых працах, чые думкі і заўвагі даюць суіскальніку карысныя парады па ўдасканаленню тэкста і прадстаўленню яго да паспяховай абароны.

Андачасова гэта сціплы, ветлівы і добразычлівы чалавек, які заўсёды прыйдзе на дапамогу і падставіць плячо, муж і шчаслівы бацька дзвух сыноў.14765 2

Паважаны Дзмітрый Анатольевіч! Жадаем Вам моцнага здароўя, аптымізму, задавальнення ад работы, ажыццяўлення пастаўленых мэт, творчага энтузіязму, бадзёрасці і гармоніі, прафесійных поспехаў і дабрабыту! Вас адрознівае адказнасць, самастойнасць, актыўнасць, дружалюбнасць, клапатлівасць. Вы заўсёды маеце сваю думку, якую ўмееце карэктна выказаць.Няхай Вас ніколі не пакідае натхненне для ажыццяўлення далейшых творчых і жыццёвых планаў. Чакаем ад Вас новых вялікіх навуковых дасягненняў!

Вялікі дзякуй за шматгадовую якасную працу на карысць кафедры, факультэта і ўніверсітэта, кампетэнтнасць і інтэлігентнасць, годную падрыхтоўку студэнтаў, актыўную навукова-даследчую і вучэбна-метадычную дзейнасць!

 

З павагай,

калектыў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права.