КАФЕДРА ТЭОРЫІ І ГІСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА ВІНШУЕ АЛЕНУ ІВАНАЎНУ АРЛОЎСКУЮ З ДНЕМ НАРАДЖЭННЯ!

 

flovers1

6 ліпеня 2022 г. калектыў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права выказвае шчырыя віншаванні дацэнту кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, кандыдату юрыдычных навук, дацэнту Арлоўскай Алене Іванаўне.

Алена Іванаўна нарадзілася 6 ліпеня 1957 года ў г. Мінску. У 1979 годзе закончыла з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і як адна з найталенавітых выпускніц была рэкамендавана да паступлення ў вочную аспірантуру Інстытута дзяржавы і права АН СССР. Гэта і вызначыла далейшы прафесійны рост Алены Іванаўны.

Паспяховая реалізацыя навукова-даспедчай дзейнасці дазволіла Імянінніцы абараніць у год заканчэння аспірантуры дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук на тэму “Взаимодействие местных Советов с органами прокуратуры в области обеспечения законности, охраны государственного и общественного порядка, прав граждан”.

Здольнасць і імкненне да навуковай працы былі рэалізаваны ў межах Інстытута філасофіі і права НАН Беларусі, дзе А.І. Арлоўская працавала з 1983 па 1994 год малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права НАН Беларусі.

Навука і адукацыя заўсёды ідуць побач і з 1994 года Алена Іванаўна прыняла прапанову аб пераходзе на пасаду дацэнта кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ. Мы ўсе ведаем А.І. Арлоўскую як высокаэрудыраванага спецыяліста, таленавітага лектара, глыбокага даследчыка, які асобую ўвагу надае междысцыплінарным даследаванням, аб’ектынага рэцэнзента і навуковага кіраўніка. Алена Іванаўна заўсёды адрозніваецца ветлівасцю і павагай да калег і суразмоўцаў, студэнтаў, не пакідае без увагі і дапамогі сваіх калег і блізкіх, імкнецца падтрымліваць камфортным псіхалагічны клімат у калектыве.

Пленная штамбаковая праца А.І. Арлоўскай засталася не пакінутай без увагі дзяржавы і кіраўніцтва БДУ. Заслугі Алены Іванаўны неаднаразова былі адзначаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Граматай Саюза юрыстаў Рэспублікі Беларусь, Падзякай Рэктара БДУ. У 2019 годзе Алена Іванаўна атрымала дыплом па выніках правядзення рэспубліканскага конкурса на прыз імя У.Д. Спасовіча ў намінацыі “Навука і права”.

Алена Іванаўна вядзе актыўнае жыцце на факультэце: з’яўляецца куратарам вучэбнай групы, прымае ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах факультэта, прыцягвае студэнтаў да навуковай працы.

Мы ведаем Алену Іванаўну як шчырага чалавека, абаяльную жанчыну, надзейнага калегу, які бескарысна падтрымае ў цяжкую хвіліну! Яна заслужыла аўтарытэт і павагу ўсіх тых людзей, хто працуе побач з ей. Ей уласцівы станоўчыя чалавечыя рысы, асабліва добразычлівасць, высокая адукаванасць, праніклівасць, празорлівасць, інтуіцыя, інтэлігентнасць, ветлівасць і павага да чужых думак, сумленнасць і шчырасць, працаздольнасць і адданасць выбранай прафесіі, розум і мудрасць!

flovers2 Паважаная Алена Іванаўна! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днем нараджэння, пажаданні моцнага здароў’я, дабрабыту, а таксама ажыццяўлення жыццевых планаў і далейшай пленнай працы! Няхай і далей багаты творчы патэнцыял садзейнічае Вам у паспяховай дзейнасці на ніве прававой навукі Беларусі!

З павагай, калектыў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права.