Віншуем Таццяну Уладзіміраўну Іванову з Днем Нараджэння (07.03.2023)
7 сакавіка 2023 г. святкуе свой Дзень нараджэння вядучы спецыяліст кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, старшы выкладчык і цудоўны чалавек – Таццяна Уладзіміраўна Іванова.
Ад усяго сэрца жадаем Вам моцнага здароўя, асабістага шчасця, дабрабыту і добрага настрою! Хай Вам усміхаецца поспех, выконваюцца ўсе задуманыя жаданні, хай сваёй цеплынёй і каханнем Вас грэюць родныя і блізкія людзі! Жадаем Вам пастаяннага поспеху, нястомных сіл, цудоўнага самаадчування і бадзерага настрою!
Хочацца з вялікай удзячнасцю адзначыць высокія прафесійныя якасці імянінніцы, яе спагадлівасць, шчырасць, і гатоўнасць дапамагчы, а таксама ўменне падтрымліваць добрыя адносіны з калегамі. Таццяна Уладзіміраўна – выдатны спецыяліст, удумлівы навукоўца, таленавіты педагог і выхавальнік студэнтаў!
Мы ведаем Таццяну Уладзіміраўну як сумленную, адказную, добразычлівую калегу і жадаем у гэты дзень здзяйснення мар, рэалізацыі навуковых планаў і ўсяго найлепшага!
Паважаная, дарагая і любімая Таццяна Уладзіміраўна!
Прыміце нашы самыя шчырыя віншаванні з Днём нараджэння!
З павагай, калектыў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права.