Калектыў юрыдычнага факультэта БДУ шчыра віншуе Уладзіміра Мікалаевіча Сатоліна з Юбілеем (28.11.2023)
28 лістапада 2023 г. адзначае свой Дзень нараджэння дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права – Уладзімір Мікалаевіч Сатолін.
Уладзімір Мікалаевіч Сатолін працуе на юрыдычным факультэце БДУ з 1988 г. выкладчыкам, дацэнтам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права. З 1988 г. па 1998 г. з’яўляўся дэканам факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі БДУ, з 1998 г. па 2019 г. – намеснік дэкана юрыдычнага факультэта БДУ па вучэбнай рабоце.
Мы ведаем Уладзіміра Мікалаевіча як аўтарытэтнага кіраўніка, вопытнага выкладчыка, выдатнага навукоўцу, які плённа працуе на карысць Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, юрыдычнага факультэта. Уладзіміра Мікалаевіча адрозніваюць высокія асабістыя якасці: прыстойнасць, добрасумленнасць, інтэлігентнасць, а таксама ўменне падтрымліваць добрыя адносіны з калегамі.
Плённая педагагічная, навуковая, грамадская дзейнасць Уладзіміра Мікалаевіча, энергія і арганізатарскі талент, высокі прафесіяналізм кіраўніка, навукоўцы і педагога, уменне стварыць творчую атмасферу ў калектыве, прынцыповасць і патрабавальнасць да сябе і людзей набылі прызнанне калег і студэнтаў. Прафесійны вопыт, шырокія веды і творчы патэнцыял Юбіляра будуць і ў далейшым накіраваны на развіццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, юрыдычнага факультэта, айчыннай вышэйшай школы ў цэлым.
Уладзімір Мікалаевіч – добразычлівы і шчыры калега, які заўсёды не толькі падзеліцца дзейнай парадай у прафесійным жыцці, але і ў любой складанай жыццёвай сітуацыі па-сяброўску падставіць сваё мужнае плячо.
Для студэнтаў Уладзімір Мікалаевіч – мудры і вопытны навуковы кіраўнік. Ён з асаблівай увагай ставіцца да навуковых поглядаў і праблем творчай дзейнасці сваіх падапечных. Студэнтамі асабліва адзначаюцца шматгранныя веды імянінніка, якія прымушаюць інакш глядзець на гістарычныя і сучасныя працэсы. Уладзімір Мікалаевіч вельмі ўважліва адносіцца да навуковай падрыхтоўкі студэнтаў, штогод кансультуе адных з лепшых дакладчыкаў на навуковыя канферэнцыі юрыдычнага факультэта БДУ, ажыццяўляе кіраўніцтва дыпломнымі работамі, заўседы гатовы выслухаць і дапамагчы студэнтам.
Уладзімір Мікалаевіч Сатолін з’яўляецца аўтарам шэрагу навуковых прац, членам навуковай школы гісторыі дзяржавы і права Беларусі.Дзейнасць Уладзіміра Мікалаевіча Сатоліна неаднаразова адзначалася дзяржавай, БДУ і юрыдычнай супольнасцю. Уладзімір Мікалаевіч мае ўзнагароды: Ганаровая грамата БДУ (2006 г.); Нагрудны знак Міністэрства юстыцыі “За адзнаку II ступені” (2009); Нагрудны знак Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь “Ганаровы работнік Міністэрства юстыцыі Беларусі” (2010); Падзяка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь (2010); Ганаровая грамата Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь (2011); Ганаровая грамата Саюза юрыстаў (2011). Заслужаны работнік БДУ.
У гэты знамянальны для Вас дзень ад усёй душы жадаем Вам, шаноўны Уладзімір Мікалаевіч, далейшых поспехаў у навуковай і выкладчыцкай дзейнасці, творчага натхнення, цудоўнага настрою, удзячных вучняў і задавальнення ад іх поспехаў, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і ўсяго самага добрага Вам, Вашым родным і блізкім!
Няхай споўніцца ўсе задуманае Вамі!
З павагай,
Адміністрацыя юрыдычнага факультэта БДУ,
прафесарска-выкладчыцкі састаў юрыдычнага факультэта БДУ
Апрацоўка: Марчанка І.К.
Асабістае фота: з сайта факультэта,
Фота кветак: https://www.istockphoto.com/ru