КАФЕДРА ТЭОРЫІ І ГІСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА ВІНШУЕ ІРЫНУ ЛЕАНІДАЎНУ ВЯРШОК З ДНЕМ НАРАДЖЭННЯ!
12 красавіка – дзень нараджэння ў Ірыны Леанідаўны Вяршок, дацэнта кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта.
Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права віншуе Ірыну Леанідаўну Вяршок з цудоўнай датай. Жадаем здароў’я, мудрасці, цярпення, упэўненасці, спакою душы і натхнення сэрца! Няхай удзячныя студэнты шануюць Вас і апраўдваюць Вашы чаканні, а побач будуць надзейныя сябры!
Няхай добры настрой, бадзёрасць духу і ўпэўненасць будуць з Вамі доўгія гады, а родныя і блізкія любяць і падтрымліваюць, заўсёды будуць побач!
Няхай удача спадарожнічае ва ўсіх справах, ў жыцці будзе мноства цікавых і цудоўных падзей! Няхай Ваш жыццёвы шлях суправаджаюць поспех, дастатак і сямейны дабрабыт. Больш адпачынку, кахання, сіл, цярпення і менш стрэсу і дрэнных эмоцый!
Калектыў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права
Асабістае фота: з сайта юрыдычнага факультэта
Размяшчэнне: І.К.Марчанка