Віншуем пераможцу конкурсу “Куратар БДУ” - С. А. Калініна!


Высокую ўзнагароду Сяргей Артуравіч атрымаў на пашыранным Вучоным савеце па выніках 2006/2007 вучэбнага года, які адбыўся 24 верасня 2007 г.
Дыплом аб 1 месцы ў конкурсе “Куратар году БДУ-2006/2007” уручыў рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта Васілій Іванавіч Стражаў.
Конкурс праводзіцца штогод з мэтай удасканалення працы куратараў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, пошуку новых падыходаў у рабоце са студэнцкай моладдзю. Кожны факультэт прадстаўляе аднаго ці некалькіх кандыдатаў. Аналіз шматлікіх матэрыялаў і дакументаў дазваляе вызначыць лепшага з лепшых.
Акрамя таго, праводзіцца апытанне групы, выяўляецца стаўленне студэнтаў да куратара. Каб перамагчы ў конкурсе, трэба сапраўды заслужыць павагу і любоў сваіх студэнтаў.
Студэнты 9 групы першага (зараз ужо другога) курса юрыдычнага факультэта з захапленнем расказваюць пра свайго куратара: “Гэта цудоўны выкладчык і цікавы чалавек. Нам падабалася наведваць з ім розныя выставы, ён з’арганізаваў нас запісацца ў Нацыянальную бібліятэку. Мы ўдзячныя яму за разуменне і дапамогу”.
І сапраўды… Студэнты іншых курсаў таксама лічаць Калініна сапраўдным куратарам моладзі.
Вось што распавялі студэнты 3 курса: “Паважаны Сяргей Артуравіч! Каб не ваша прысутнасць на факультэце, ягонае жыцце было б значна цяжэй. Вы адзін з тых, хто замацоўвае ў студэнтаў прагнасць да атрымання ведаў не толькі па такім грунтоўным прадмеце, як Агульная тэорыя права, але ж і да агульнажыццевых каштоўнасцей - з легкім і заўседы асабістым уплывам філасофіі”.
>Дзякуй Вам, Сяргей Артуравіч! Віншуем з высокай узнагародай!!!!
Кожны, хто хоча далучыцца да віншаванняў, можа гэта зрабіць на форуме юрыдычнага факультэта ў адпаведнай тэме!