Віншуем Наталлю Мікалаеўну Хаткевіч з юбілеем!

- старшага выкладчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, які доўгі час шчыра, сумленна і поўнай адданасцю выконвае свае прафесійныя абавязкі;
- чалавека, якому чужы боль становіцца сваім і які заўсёды самааддана прыйдзе на дапамогу;
- куратара, які гатовы заўсёды падказаць сваім падапечным належнае духоўнае выйсце з складанай праблемы;
- маці, якая выгадавала і накіравала ў самастойнае жыццё двух цудоўных чалавек.
Наталлі Мікалаеўне ўласцівыя ўсе станоўчыя чалавечыя рысы, асабліва абаяльнасць і добразычлівасць, ветлівасць і павага да чужых думак, сумленнасць і шчырасць, пастаянныя пошукі Ісціны і імкненні да росту ва ўсіх сферах свайго жыцця, працаздольнасць і адданасць выбранай прафесіі.
Паважаная Наталля Мікалаеўна!
У дзень Вашага юбілею ад усяго сэрца жадаем Вам далейшых поспехаў у навуковай і выкладчыцкай дзейнасці, моцнага здароў’я, кахання, шчасця і дабрабыту ў Вашай сям’і!
Калектыў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права
Адміністрацыя сайта ад імя ўсіх супрацоўнікаў юрыдычнага факультэта далучаецца да шчырага віншавання калег з кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, а таксама нагадвае, што ўсе, хто жадае, маюць магчымасць павіншаваць Наталлю Мікалаеўну ў гасцёўні сайта або на форуме у тэме Поздравленья нашим преподавателям