Віншуем Матараса Валянціна Нікіфаравіча з юбілеем!

- дацэнта кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, які доўгі час дзеліцца з студэнтамі і калегамі сваімі вельмі глыбокімі філасофскімі ведамі ў гісторыі права;
- чалавека з шматграннай біяграфіяй, які доўгі час працаваў на дзяржаўнай службе і ў навуцы, дасягнуў высокага ўзроўня ў спорце;
- калегі, які заўсёды зможа падказаць выйсце з складанай прафесійнай і асабістай сітуацыі, параіць неабходную літаратуру і добразычліва, але крытычна паставіцца да вынікаў навуковых пакут;
- сябра, які заўсёды падставіць моцнае плячо і не будзе хаваць камень у кішэні;
- навуковага кіраўніка, які мудра дапаможа выявіць асноўныя накірункі даследавання, добразычліва падкажа шляхі выпраўлення недахопаў і прабелаў, падтрымае ў вырашэнні шматлікіх праблем творчай дзейнасці.

Паважаны Валянцін Нікіфаравіч!
У дзень Вашага юбілею ад усяго сэрца жадаем Вам далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці, моцнага здароў’я, кахання, шчасця, дабрабыту ў Вашай сям’і, а таксама хуткай абароны доктарскай дысертацыі!
Калектыў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права
Адміністрацыя сайта ад імя ўсіх супрацоўнікаў юрыдычнага факультэта далучаецца да шчырага віншавання калег з кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, а таксама нагадвае, што ўсе, хто жадае, маюць магчымасць павіншаваць Валянціна Нікіфаравіча ў гасцёўні сайта на форуме у тэме Поздравленья нашим преподавателям