Справаздача па канферэнцыі «Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 года – падмурак развіцця беларускай дзяржаўнасці і канстытуцыяналізму». Надрукован зборнік навуковых артыкулаў.
15 снежня 2009 года па выніках праведзенай канферэнцыі Рэспубліканскім інстытутам вышэйшай школы быў выдадзены зборнік навуковых артыкулаў “Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 года - падмурак развіцця беларускай дзяржаўнасці і канстытуцыяналізму (да 480 – годдзя прыняцця)”, рэцэнзентамі якога з’яўляліся доктар юрыдычных навук, прафесар, загадчык кафедры канстытуцыйнага права БДУ Р. А. Васілевіч і доктар юрыдычных навук, прафесар, суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь А. Г. Цікавенка.
У выданні змешчаны шматлікія навуковыя артыкулы, прысвечаныя ўнікальнаму помніку прававой культуры беларускага, літоўскага і ўкраінскага народаў - Статуту Вялікага княства Літоўскага 1529 года, у якіх аўтары ўсебакова разгледзелі прычыны і перадумовы прыняцця першага сістэматызаванага зборніка законаў Вялікага княства Літоўскага і помніка права Беларусі, яго змест, а таксама ўплыў ідэй Статута на далейшае развіцце агульназемскага (агальнадзяржаўнага) права ВКЛ. Навуковыя матэрыялы ўдзельнікаў канферэнцыі, надрукаваныя ў кнізе, адлюстроўваюць сучасныя разнастайныя ўяўленні навукоўцаў аб гэтым знакамітым помніку права.
У артыкулах:
- выяўляецца канстытуцыйная накіраванасць першага звода законаў феадальнай Беларусі (Т.І. Доўнар);
- звярнута ўвага на юрыдычную прыроду першага Статута Вялікага княства Літоўскага (С.Р.Драбязка);
- ажыццяўляецца цікава навуковы падход да пытання аб прыродзе дзяржавы і менавіта беларускай дзяржаунасці ў першай палове XVI стагоддзя (С.А. Калінін);
- прааналізаваны змест Статута і зроблены вывад, што гэты закон з’яўляецца выдатным помнікам прававой культуры беларускага народа (Л.Л.Голубева);
- звернута ўвага на прычыны і перадумовы прыняцця першага Статута Вялікага княства Літоўскага (І.А.Саракавік);
- зроблен аб’ектыўны аналіз і дакладная характарыстыка Статута (А. Вайшвіла);
- разглядаюцца метадалагічныя асаблівасці айчыннай дзяржаўна-прававой традыцыі на шляхах пабудовы сучаснай мадэлі беларускай дзяржавы (В.І. Паўлаў);
- разглядаецца гісторыка-прававы аспект з’яўлення першага Статута ВКЛ (Т.А. Дзідыч, А.І. Чаплюк);
- акцэнтуецца ўвага на тым, што ў аснову Статута заканадаўцам таго часу былі закладзены прынцыпы верхавенства права і прэарытэта пісанага права (Г.Г. Ляшэнка, Г.У. Журбялюк);
- выяўлена ўзаемасувязь паміж прававой канцэпцыяй Ф. Скарыны і Статутам Вялікага княства Літоўскага 1529 года (І.У. Вішнеўская);
- разглядаюцца палітыка-прававыя ідэі Францыска Скарыны, якія сталі перадмовамі распрацоўкі Статута (В.Н. Матарас);
- разглядаецца непасрэдны ўплыў крыніц айчыннага і іншаземнага права на фарміраванне Статута 1529 года (В.І. Ермаловіч);
- выяўлен ўплыў рымскага права на фарміраванне трох Статутаў Вялікага княства Літоўскага: 1529, 1566 і 1588 г.г. (П.П. Музычэнка);
- разглядаецца непасрэдны ўплыў рымскага права на фарміраванне інстытута дзяліктных абавязацельстваў у Статутах (С.Д. Грынько);
- зроблен параўнальны аналіз Статута ВКЛ 1529 года і агульнага права і звярнута ўвага на іх дактрынальных адрозненнях (В.У. Сажына);
- характарызуюцца гарадскія граматы як адну з крыніц агульназемскага права Беларусі ХVІ стагоддзя (А.І. Арлоўская);
- разглядаецца ўплыў Статута Вялікага княства Літоўскага 1529 года на фарміраванне нацыянальнай прававой культуры (Н.М. Хаткевіч);
- акцэнтавана ўвага на адлюстраванне правасвядомасці розных сацыяльных колаў Вялікага княства Літоўскага ў Статуце (І.Л. Вяршок);
- разглядаецца ўплыў ідэй канстытуцыйнага характару Статута 1529 года на развіцце палітыка-прававой думкі Беларусі першай паловы ХІХ стагоддзя (А.У. Шылінская);
- акцэнтавана ўвага на тым, што Статут з’яўляецца сацыяльна-інтэграцыйным дакументам (А.А. Землянінава);
- прааналізавана значэнне Статутаў ў далейшым развіцці права Беларусі (Д.В. Шчэрбік);
- разглядаюцца асаблівасці прававога рэгулявання абарота зямлі ў Вялікім княстве Літоўскім у канцы ХV – першай палове ХVІ стагоддзя (І.Р. Яцкевіч);
- характырызуецца спадчыннае права як адзін з інстытутаў гармадзянскага права феадальнай Беларусі (А.І. Пыско);
- разглядаецца галоўшчына як адзін з відаў крымінальнага пакарання ў Статуце 1529 года (К.Б. Марысюк);
- даецца агульная характырыстыка развіццю крымінальнага права Беларусі (па Статутах) (С.А. Гур’еў);
- звернута ўвага на праблему карупцыі і барацьбы з ёй у Вялікім княстве Літоўскім у ХVІ стагоддзі (П.В. Барбоцька);
- разглядаецца судовая улада маршалка Валынскай зямлі ў перыяд дзеяння Статута (А.У. Сакальская);
- характырызуюцца міжнародныя адносіны Вялікага княства Літоўскага і Вялікага княства Маскоўскага ў ХVІ стагоддзі (І.В. Грынеў);
- разглядаецца пытанне аб гісторыі Вялікага княства Літоўскага ў гістарыяграфіі Расіі ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя (М.А. Юрачкін).
Шылінская Аксана Уладзіміраўна