Віншуем Аксану Уладзіміраўну Шылінскую!

Цветы. Увеличить.Шылінская Аксана Уладзіміраўна.25 лістапада - дзень нараджэння старшага выкладчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Шылінскай Аксаны Уладзіміраўны.

Усё свядомае жыццё >Аксаны Уладзіміраўны непарыўна звязана з юрыдычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1990 годзе яна паступіла на юрыдычны факультэт БДУ, які скончыла з дыпломам з адзнакай. Падчас студэнцкага жыцця актыўна займалася навуковай працай пад кіраўніцтвам прафесара І.А.Юхо .

Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта жаданне ніколі не пакідаць яго рэалізавалася, і яна стала працаваць выкладчыкам, а затым старшым выкладчыкам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права. Сумненняў пры выбары спецыялізацыі нават не стаяла – толькі “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі”, пад кіраўніцтвам свайго пастаяннага настаўніка, выбітнага вучонага Іосіфа Аляксандравіча Юхо, чалавека, да якога Аксана Уладзіміраўна назаўсёды захавала ўдзячнасць і вялікую пашану.

Такая ўпартасць у аднойчы выбранай справе не магла не прынесці станоўчага выніку – Аксана Уладзіміраўна з’яўляецца прызнаным у Беларусі спецыялістам у галіне нацыянальнай гісторыі дзяржавы і права, спецыялізуючыся ў палітыка-прававой думцы першай паловы XIX стагоддзя; яе навуковыя дасягненні адлюстраваныя ў навуковых творах рознага ўзроўню (артыкулы, матэрыялы і тэзісы канферэнцый).

Аксана Уладзіміраўна вядзе актыўнае жыццё на факультэце: з’яўляецца куратарам вучэбнай групы, адказвае за навучанне супрацоўнікаў кафедры правілам супрацьпажарнай бяспекі, прымае ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах факультэта, актыўна прыцягвае студэнтаў да навуковай працы.
Студэнты і супрацоўнікі могуць адзначыць яе актыўную дзейнасць па фарміраванні факультэцкай бібліятэкі выданнямі ў галіне гісторыі дзяржавы і права.

Роза. Увеличить.Усе вышэйпазначаныя якасці не ахопліваюць усяго спектру станоўчых рысаў нашай калегі, якая карыстаецца заслужанай павагай кіраўніцтва, калег і студэнтаў як працавіты і сумленны, чулы і адданы сваёй працы чалавек.
Сярод станоўчых рысаў трэба асабліва адзначыць імкненне выканаць бездакорна даручаную справу, а таксама актыўную папулярызацыю творчасці прафесара Юхо І. А.

Пры гэтым Аксана Уладзіміраўна з’яўляецца ўзорнай жонкай і маці двух дзетак.

Плённая праца Шылінскай А.У. засталася не пакінутым без увагі кіраўніцтвам ўніверсітэта, якое адзначыла яе заслугі Граматай БДУ.

Калегі віншуюць Аксану Уладзіміраўну з днем нараджэня і жадаюць ёй моцнага здароўя, шчасця і доўгіх гадоў працы на карысць факультэта і беларускай гістарычнай навукі!

Калектыў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права.

Адміністрацыя сайта ад імя ўсіх супрацоўнікаў юрыдычнага факультэта далучаецца да шчырага віншавання калег з кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, а таксама нагадвае, што ўсе, хто жадае, маюць магчымасць павіншаваць Аксану Уладзіміраўну ў гасцёўні сайта на форуме ў тэме Поздравленья нашим преподавателям