Калінінай Эльзе Аляксееўне – 85 год! Шчыра віншуем!

Эльза Аляксееўна нарадзілася ў 1927 г. ў г. Ташкенце.

У 1948 г. скончыла з адзнакай Ташкенцкі юрыдычны інстытут, у 1951 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прынцып раўнапраўя нацый у савецкай федэрацыі». Пасля працы ў Ташкенцкім юрыдычным інстытуце і ў Навасібірскім філіяле Усесаюзнага юрыдычнага завочнага інстытута, з 1965 г. працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на пасадах старшага выкладчыка, дацэнта юрыдычнага факультэта. З 1994 г.прафесар на юрыдычным факультэце Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін (МИТСО).

Ад імя калектыва кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта сардэчна віншуем Эльзу Аляксееўну з юбілеем!

Усё яе жыццё было аддана выкладчыцкай справе. У тым ліку каля трыццаці гадоў яна паспяхова працавала на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мы ведаем яе як высокакваліфікаванага спецыяліста і таленавітага педагога, дзейнасць якога на працягу многіх дзесяцігоддзяў была звязана з падрыхтоўкай юрыдычных кадраў у Беларусі, а таксама з развіццём беларускай прававой навукі.

Як таленавіты педагог, Эльза Аляксееўна несла жамчужыны прававых ведаў, асабліва гэта тычылася гісторыі права, у студэнцкі асяродак і тым самым садзейнічала развіццю параўнальнага аналізу і пераемнасці права, дапамагала студэнтам выпрацаваць погляд на дзяржаўнасць як на дынамічны арганізм, які пастаянна развіваецца. Звяртаючыся да гістарычных каранёў зараджэння і развіцця дзяржавы і права, яна садзейнічала выхаванню будучых юрыстаў у духу павагі да мінулага і разуменню, што без грунтоўных ведаў і асэнсавання папярэдніх гістарычных падзей і прававога жыцця народа немагчыма выпрацаваць устойлівы светапогляд і ўбачыць перспектывы будучыні.

Яе прававыя погляды знайшлі адлюстраванне ў шматлікіх навуковых і вучэбна-метадычных публікацыях. Асноўныя працы яна прысвяціла гісторыі дзяржавы і права замежных краін, асабліва гісторыі дзяржаў старажытнага свету. напрыклад, яна з’яўляецца першапраходцам у засваенні навуковай спадчыны старажытнай Індыі. Адначасова яна ўвесь час звяртала ўвагу на сучасныя актуальныя тэарэтыка-прававыя праблемы, аб чым сведчаць навуковыя публікацыі апошніх гадоў. У сферы навуковай дзейнасці для яе характэрны творчы падыход, арыгінальнасць ідэй, тэарэтычная дакладнасць і аргументаванасць навуковых меркаванняў.

Глыбокія прафесіянальныя веды Эльзы Аляксееўны,
яе актыўная грамадзянская пазіцыя, адказнасць за даручаныя ўчасткі працы выклікаюць павагу і служаць прыкладам для студэнтаў і маладых выкладчыкаў. Накопленыя веды яна з радасцю перадае студэнтам, а таксама маладым вучоным, што спрыяе станаўленню і актывізацыі іх творчых сіл, а ў канчатковым выніку – садзейнічае паспяховаму развіццю айчыннай навукі.

Букет. Увеличить.Юрфак БГУ. Кафедра теории и истории государства и права. 2011. Увеличить.Мы ведаем Эльзу Аляксееўну
як шчырага чалавека, абаяльную жанчыну, клапатлівую жонку і маці.
Яна заслужыла аўтарытэт і павагу ўсіх тых людзей, хто працаваў побач з ёй. Яе багаты творчы патэнцыял дае надзею на далейшую паспяховую дзейнасць на ніве прававой навукі Беларусі.

Паважаная Эльза Аляксееўна,
прыміце самыя шчырыя пажаданні здароўя, душэўнага камфорту Вам і Вашым блізкім, а таксама ажыццяўлення жыццёвых планаў і далейшай плённай працы!


Калектыў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта

Над віншаваннем працавала - Л.В. Бяляева