У гонар памяці прафесара Юхо І.А. 20 верасня 2012г. - прэзентацыя зборніка навуковых прац.

 Юхо Іосіф Аляксандравіч. Увеличить.20 верасня 2012 года на юрыдычным факультэце БДУ адбылася прэзентацыя зборніка навуковых прац "Гісторыя і сучаснасць : беларуская дзяржаўнасць ва ўсходнееўрапейскім цывілізацыйным кантэксце : зборнік навуковых прац, прысвечаных 90-годдзю з дня нараджэння прафесара І.А. Юхо / рэдкал.: С.А. Балашэнка (гал. рэд.) і [інш.]. – Мінск : Бизнесофсет, 2012. – 552 с.", якая была падрыхтавана ў межах шанавання памяці выдатнага вучонага, заснавальніка нацыянальнай навуковай гісторыка-прававой школы Беларусі, доктара юрыдычных навук, прафесара Юхо І.А.

У гонар 90-годдзя з дня нараджэння Прафесара было падрыхтавана мемарыяльнае выданне БДУ: Памяць і слава: Юхо Іосіф Аляксандравіч. Да 90-годдзя са дня нараджэння / рэдкал. : С. А. Балашэнка [і інш.]. – Мінск: БДУ, 2011. – 175 с. – (Memoria et Gloria), а таксама 18 – 19 сакавіка 2011 г. была праведзена Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Праблемы гісторыі дзяржавы і права Беларусі”. У межах канферэнцыі выдадзены зборнік навуковых прац: Праблемы гісторыі дзяржавы і права Беларусі : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф., прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння І. А. Юхо. Мінск, 18–19 сак. 2011 г. / рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БДУ, 2011. – 199 с.

Усе вышэйназваныя мерапрыемствы і выданні былі рэалізаваны
пры падтрымцы традыцыйных партнёраў юрыдычнага факультэта БДУ:
Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
ТДА "Планета мэблі";
ААТ “Мабільныя ТэлеСістэмы”;
ТАА “Сцепаноўскі, Папакуль і Партнёры”;
Юрыдычнай фірмы “Уласава, Міхель і Партнёры”;
ТАА “Кампанія “Юрыдычныя тэхналогіі”;
ТДА “Юрыдычная фірма “Бізнэскансалт”;
Home Credit Bank.

а таксама вучняў прафесара:
Крыўцова Андрэя Ўладзіміравіча (выпуск юрыдычнага факультэта БДУ 1996 г.);
Чарвяковай Таццяны Анатольеўны (выпуск юрыдычнага факультэта БДУ 1996 г.);
Янкіў Наталлі Яраславаўны (выпуск юрыдычнага факультэта БДУ 2008 г.).
Балашчанка Вольгі Святаславаўны (выпуск юрыдычнага факультэта БДУ 2008 г.);

Прэзентуемы зборнік уключае артыкулы вядомых замежных і айчынных навукоўцаў і прысвечаны актуальным праблемам беларускай дзяржаўнасці.

З уступным словам на прэзентацыі наконт навуковай спадчыны прафесара Юхо І.А. выступіў загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права дацэнт Калінін С.А. , які адзначыў вялікі ўклад Прафесара ў развіцці беларускай гісторыка-прававой навукі. Дацэнт Голубева Л.Л. у сваім выступленні звярнула ўвагу на галоўныя вехі біяграфіі прафесара Юхо І.А. Ад імя партнёраў выдання да студэнтаў звярнуўся Міхель К.М., які адзначыў, што арганізаваная Беларускім дзяржаўным універсітэтам Міжнародная навуковая канферэнцыя “Праблемы гісторыі дзяржавы і права Беларусі”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння І.А. Юхо і Зборнік навуковых прац з’яўляюцца спробай выказаць шчырую ўдзячнасць Настаўніку і ўнесці свой сціплы ўклад у развіццё беларускай гісторыка-прававой навукі. Таксама на прэзентацыі прысутнічалі Каліноўскі С.М., Папакуль В.В., Ходас Дз.П. Прафесар Доўнар Т.І. расказала аб тым укладзе, які ўнёс Юхо І.А. у беларускую гісторыка-прававую навуку. Прафесар Вішнеўскі А.Ф. адзначыў, што менавіта І.А. Юхо з’яўляецца арыенцірам у бездарожжы гісторыі прававой навукі. Прафесар Васілевіч Р.А. звярнуў увагу студэнтаў на тое, што гісторыка-прававыя погляды Юхо І.А., які быў членам Рабочай групы па распрацоўцы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і які рыхтаваў яе Прэамбулу, аказалі значны ўплыў на сучасныя тэарэтыка-прававыя даследаванні.

Кафедра тэоррыі і гісторыі дзяржавы і права шчыра дзякуе нашым партнёрам за час і традыцыйную падтрымку навуковых мерапрыемстваў факультэта і спадзяецца, што прадстаўлены зборнік будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.

Прафесар І.А. Юхо назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах і памяці як выдатны вучоны, таленавіты даследчык і педагог, просты і дасціпны чалавек.

Л.Л. Голубева