Віншуем Наталлю Мікалаеўну Хаткевіч з Днём нараджэння!


Аб Наталлі Мікалаеўне можна казаць бясконцую колькасць добрых і светлых слоў. Гэта чалавек шчырай і адкрытай душы, глыбокіх ведаў і заўсёды прадказальнай добразычлівасці.
Амаль увесь працоўны лёс Наталлі Мікалаеўны звязаны з юрыспрудэнцыяй: скончыўшы ў 1982 годзе юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства», з 1989 па 1993 год яна працавала адвакатам Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, а з 1993 года і па сённяшні дзень – выкладчыкам, старшым выкладчыкам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ.
Паважаная і любімая Наталля Мікалаеўна!
Прыміце ад нас цёплыя, сардэчныя віншаванні з Днём нараджэння!

Жадаем Вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, радасці кожны дзень, здзяйснення ўсяго задуманага, шчасця і дабрабыту!
Вельмі хочацца, каб тая цеплыня, якую Вы несяце ўсім людзям сваімі словам і добразычлівасцю, заўсёды вярталася б да Вас, памножаная на шчырую падзяку ад людзей, – бо Вы сапраўды гэтага заслугоўваеце!
Няхай заўсёды будзе добрым і светлым Ваш шлях, няхай у кожным пражытым дні пануюць мір, гармонія і любоў!
Калектыў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права
Адміністрацыя сайта ад імя ўсіх супрацоўнікаў юрыдычнага факультэта
далучаецца да шчырага віншавання калег з кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права,
а таксама нагадвае, што ўсе, хто жадае, маюць магчымасць павіншаваць Наталлю Мікалаеўну ў гасцёўні сайта.
Кветкі – з сайта «Лотос», фота - з архіва факультэта
Апрацоўка – В.М. Знак