Віншуем Матараса Валянціна Нікіфаравіча з Днём нараджэння!
4 лютага - Дзень нараджэння >Валянціна Нікіфаравіча Матараса,
дацэнта кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, чалавека са шматграннай біяграфіяй, які доўгі час працаваў на дзяржаўнай службе і ў навуковай сферы, дасягнуў высокага ўзроўню ў спорце.
Валянцін Нікіфаравіч – добразычлівы і шчыры калега, які заўсёды не толькі падзеліцца дзейнай парадай у прафесійным жыцці, але і ў любой складанай жыццёвай сітуацыі па-сяброўску падставіць сваё мужнае плячо. Як вучоны В.Н. Матарас заўжды ўдзельнічае ў афіцыйных і неафіцыйных навуковых дыскусіях, карэктна і тактычна выказваючы свае погляды.
Для студэнтаў Валянцін Нікіфаравіч мудры і вопытны навуковы кіраўнік – ён з асаблівай увагай ставіцца да навуковых поглядаў і праблем творчай дзейнасці сваіх падапечных. Студэнтамі асабліва адзначаюцца шматгранныя веды імянінніка, якія прымушаюць інакш глядзець на гістарычныя і сучасныя працэсы.
Валянцін Нікіфаравіч аб’ядноўвае ў сабе ўсе станоўчыя чалавечыя рысы, асабістую абаяльнасць і жыццёвую мудрасць, глыбокія веды і павагу да іншых меркаванняў, велізарную працаздольнасць і адданасць абранай прафесіі, пастаянныя пошукі навуковай і жыццёвай Ісціны і імкненне да росту ва ўсіх сферах свайго жыцця.Паважаны Валянцін Нікіфаравіч! У дзень Вашага Дня нараджэння ад усёй душы жадаем Вам далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці, моцнага здароў’я, шчасця, дабрабыту ў Вашай сям’і, а таксама хуткай абароны доктарскай дысертацыі!
Калектыў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права
Адміністрацыя сайта ад імя ўсіх супрацоўнікаў юрыдычнага факультэта далучаецца да шчырага віншавання калег з кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, а таксама нагадвае, што ўсе, хто жадае, маюць магчымасць павіншаваць Валянціна Нікіфаравіча ў гасцёўні сайта.
Над віншаваннем працавалі: Калінін С.А., Краўчонак М.У.
Фота – з архіва кафедры, кветкі - з сайта http://kazanflo.ru/item/81-romanticheskoe-randevu
Апрацоўка – В.М. Знак