Калектыў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права шчыра віншуе кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Дубавіцкага Уладзіміра Мікалаевіча з Днём нараджэння!

Юрфак БГУ. Юбилей. 2015. Дубовицкий В.Н. Увеличить.5 снежня 2015 года спаўняецца 65 год з дня нараджэння дацэнта кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта >Дубавіцкага Уладзіміра Мікалаевіча

Калектыў кафедры шчыра віншуе свайго калегу з гэтым святам і сапраўды ганарыцца магчымасцю працаваць разам з такім сур’ёзным спецыялістам, навукоўцам і даследчыкам.

Уладзімір Мікалаевіч, мы цэнім Ваша высокае прафесійнае майстэрства, што, без сумневу, пацвердзяць і ўсе студэнты факультэта. Нам вельмі прыемна, што Ваша шматгадовая плённая навуковая праца па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне юрыспрудэнцыі неаднаразова адзначаліся кіраўніцтвам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і іншых дзяржаўных органаў.

Юрфак БГУ. Юбилей. 2015. Дубовицкий В.Н. Увеличить.Шаноўны Уладзімір Мікалаевіч!
У гэты святочны дзень хочацца яшчэ раз выказаць удзячнасць за Вашу высокакваліфікаваную працу, прасякнутую прафесіяналізмам і глыбокай навуковай дасведчанасцю. Ад усёй душы жадаем Вам моцнага здароўя, шачасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх справах! Навуковага і творчага плёну, натхнення і сіл для новых здзяйсненняў!

З павагай, калектыў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права.


Адміністрацыя сайта ад імя ўсіх супрацоўнікаў юрыдычнага факультэта далучаецца да віншавання калег з кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, а таксама нагадвае, што ўсе, хто жадае, маюць магчымасць павіншаваць Уладзіміра Мікалаевіча ў гасцёўні сайта.

Над вінашаваннем працавалі – супрацоўнікі кафедры
Фота – Яўген Памыткін, кветкі - з сайта Банк обоев
Апрацоўка – В. М. Знак