1 красавіка 2016 г. - Круглы стол “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 года – выдатны помнік прававой культуры беларускага народа”, прысвечаны 450-годдзю прыняцця Статута 1566 г.

Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

запрашае выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх зацікаўленых на круглы стол
“Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 года – выдатны помнік прававой культуры беларускага народа”,
прысвечаны 450-годдзю прыняцця Статута 1566 г.,


які адбудзецца 1 красавіка 2016 года ў 10.00 у аўд. 104.

Праблемныя пытанні круглага стала:
- Беларуская дзяржаўнасць у гістарычным і сучасным кантэксце: тэарэтыка-прававое вымярэнне.
- Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 года ў кантэксце сістэматызацыі і ўдасканалення заканадаўства.
- Сістэма права і сістэма заканадаўства па Статуце 1566 г.
- Палітыка-прававыя ідэі ў Вялікім Княстве Літоўскім і іх уплыў на Статут 1566 г.
- Сатут Вялікага Княства Літоўскага 1566 года ў дзяржаўна-прававой гісторыі народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Інфармацыя прадстаўлена: Голубева Людміла Леанідаўна
Апрацоўка - В.М. Знак