Круглы стол “Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага 1566 г.: да 450-годдзя выдання” (1.04.2016). Вынікі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел навукоўцы з розных вышэйшых навучальных устаноў краіны:
-- юрыдычны факультэт БДУ:
доктар юрыдычных навук, прафесар Доўнар Т.І. , доктар юрыдычных навук, прафесар Бібіла В.М. , кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Калінін С.А., кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Шырынскі А.Ю.,
-- Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт:
кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вішнеўская І.У.,
-- Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт:
кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Шчэрбік Д.В.,
-- Міжнародны ўніверсітэт “МІТСО”:
кандыдат юрыдычных навук, прафесар Калініна Э.А. ,
-- НАН Беларусі:
кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Дзербіна Г.В.
-- і інш.
Падчас круглага стала абмяркоўваліся актуальныя пытанні гісторыка-прававой і тэарэтычнай навукі, у тым ліку прычыны і перадумовы прыняцця знакамітага помніка права Вялікага Княства Літоўскага – Статута 1566 г., эвалюцыя асобных нормаў і інстытутаў права, прававое становішча насельніцтва, значэнне, роля і месца Статута ў гістарычным развіцці права, прававой культуры грамадства, а таксама сучасныя тэарэтыка-прававыя праблемныя пытанні развіцця дзяржавы і права і інш. Усяго прысутнічала каля 30 навукоўцаў.
Зборнік матэрыялаў круглага стала дэпаніраваны ў БДУ 31.03.2016 г., № 002831032016 і будзе размешчаны ў Электроннай бібліятэцы БДУ.
Інфармацыя падрыхтавана Л Л. Голубевай
Фота – Р.В. Ціханенка
Апрацоўка – В.М. Знак