Віншуем Тамару Сцяпанаўну Пашкевіч з Днём нараджэння!

Тамара Степановна Пашкевич. Юбилей. Увеличить.Тамара Степановна Пашкевич. Юбилей. Увеличить.10 чэрвеня адзначае 80-годдзе Тамара Сцяпанаўна Пашкевіч, лабарант кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права ў 1973–1998 гадах.

Калектыў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права з вялікай радасцю віншуе з днём нараджэння сваю супрацоўніцу, якая зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку, шчырага і добрага чалавека, сапраўдную захавальніцу кафедры. Мы не хочам казаць – былую, бо Тамара Сцяпанаўна заўсёды з намі, яна заклала і доўгі час падтрымлівала тыя, як зараз модна казаць, стандарты ў забеспячэнні дзейнасці кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права. Адначасова мы ўпэўненыя, што вопыт нашай імянінніцы духоўна перадаўся і ўсім супрацоўніцам юрыдычнага факультэта, якія выконвалі, выконваюць і будуць выконваць абавязкі сакратара дэкана нашага факультэта.

Тамара Сцяпанаўна – гэта чалавек-эпоха ў жыцці факультэта і кафедры, як філолаг па адукацыі яна вяла дакументацыю, як спецыяліст ў літаратуры – падрымлівала высокія адносіны ў стасунках паміж калегамі, як прыгожая жанчына – спрыяла рыцарскім паводзінам супрацоўнікаў факультэта, як настаўніца – вучыла нас жыццю і справядлівасці, як матуля, бабуля і прабабуля – дапамагала ў складаных жыццёвых сітуацыях і проста, па-матулінаму, давала добрую чалавечую параду. Ніхто з нас ніколі не чуў ад Тамары Сцяпанаўны гнеўнага слова, рэзкай заўвагі, хаця, шчыра кажучы, выкладчыкі не заўсёды з павагай ставяцца да лабарантаў.

Дзякуй Вам, даражэнькая Тамара Сцяпанаўна, за тое, што Вы былі з намі, і заўсёды з намі застаецеся, бо будзе сорам, кафедра Гісторыі не будзе ведаць сваю ўласную гісторыю і тых патрыярхаў, якія, хай і нябачна, стварылі кафедру такой, якая яна ёсць зараз.

Кафедра теоріі і історіі государства і права. 2015. Увеличить.Шаноўная Тамара Сцяпанаўна, сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння, жадаем моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, натхнення і сонечнага настрою!
Чакаем таго дня, калі Вы асабіста прывядзеце да нас свайго праўнука-першакурсніка юрыдычнага факультэта !

З вялікай павагай,
калектыў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права



Адміністрацыя сайта ад імя ўсіх супрацоўнікаў юрыдычнага факультэта далучаецца да віншавання калег з кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, а таксама нагадвае, што ўсе, хто жадае, маюць магчымасць павіншаваць Тамару Сцяпанаўну ў гасцёўні сайта.

Над вінашаваннем працавалі – супрацоўнікі кафедры
Кветкі – з сайта http://dreempics.com/
Апрацоўка – В.М. Знак