Шчыра віншуем Голубеву Людмілу Леанідаўну з Юбілеем!

 Людміла Леанідаўна Голубева. Увеличить.8 лістапада святкуе свой Дзень нараджэння Людміла Леанідаўна Голубева, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, выдатны выкладчык і надзвычайны чалавек.

Агульнавядома, што вывучаць гісторыю, тым больш з пазіцый прававой навукі, – складаная праца, а навучаць гэтаму – праца амаль немагчымая. Аднак не для нашай імянінніцы, у асобе якой мы бачым далейшае развіццё нацыянальнай школы гісторыі дзяржавы і права Беларусі, заснаванай прафесарам Я.А. Юхо. Кожная лекцыя Людмілы Леанідаўны – захапляльнае падарожжа ў мінулае, неверагодная магчымасць дакрануцца да скарбаў айчыннай гісторыі. З вялікай павагай і любоўю ставіцца яна да роднай беларускай мовы. На яе вуснах мілагучныя словы сапраўды ажываюць. Дзякуючы ўсяму гэтаму студэнты юрыдычнага факультэта бясконца цікавяцца гісторыка-прававымі дысцыплінамі і пад мудрым навуковым кіраўніцтвам Людмілы Леанідаўны ўпэўнена крочаць ў навуку.

Хочацца з вялікай удзячнасцю адзначыць не толькі высокія прафесійныя якасці імянінніцы, але і яе заўсёдную спагадлівасць, шчырасць, і гатоўнасць дапамагчы, а таксама ўменне падтрымліваць добрыя адносіны з калегамі. Мы любім Вас!

<Букет. Фото – Л.Ю. Васильева. Обработка – О.Н.Знак. Увеличить.Шаноўная Людміла Леанідаўна!
Шчыра віншуем Вас з Днём нараджэння! Ад усяго сэрца жадаем Вам такога простага, але такога неабходнага – моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і сонечнага настрою. Няхай здзяйсняецца ўсё, пра што марыце і да чаго імкняцеся! Творчага натхнення і сіл для далейшых навуковых дасягненняў!

З павагай, калектыў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права.

Адміністрацыя сайта ад імя ўсіх супрацоўнікаў юрыдычнага факультэта далучаецца да шчырага віншавання калег з кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, а таксама нагадвае, што ўсе, хто жадае, маюць магчымасць павіншаваць Людмілу Леанідаўну ў гасцёўні сайта.

Над віншаваннем працавалі – супрацоўнікі кафедры
Фота – з архіва кафедры. Кветкі – Л.Ю Васільева
Апрацоўка – В.М. Знак