Віншуем Міхаіла Кандрацьевіча Казлова з Юбілеем!
У гэты святочны дзень перш за ўсё хочацца выказаць шчырыя словы падзякі за Вашу, Міхаіл Кандрацьевіч, складаную і адказную, але заўсёды плённую, адданую і такую карысную працу на нашым юрыдычным факультэце! Мы цэнім Ваша высокае прафесійнае майстэрства і несумненна ганарымся, што нам выпала магчымасць працаваць з Вамі!
Шаноўны Міхаіл Кандрацьевіч!
Ад усяго сэрца віншуем Вас з Днём нараджэння!
Жадаем Вам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, бясконцага шчасця і дабрабыту. Няхай кожны дзень прыносіць добры настрой, творчае натхненне і сілы для здзяйснення навуковых і жыццёвых планаў!
З павагай, калектыў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права.
Адміністрацыя сайта ад імя ўсіх супрацоўнікаў юрыдычнага факультэта далучаецца да шчырага віншавання калег з кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, а таксама нагадвае, што ўсе, хто жадае, маюць магчымасць павіншаваць Міхаіла Кандрацьевіча ў гасцёўні сайта.
Над віншаваннем працавалі – супрацоўнікі кафедры
Кветкі - з сайта Ярмарка мастеров
Апрацоўка – В.М. Знак