2018. Супрацоўнікі кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду ўзнагароджаны Прэміяй імя Уладзіміра Іванавіча Пічэты. Віншуем!

11193 1Рашэннем Прэзідыума Камісіі па прысуджэнні Прэміі імя У.І. Пічэты, узгодненаму Саветам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і зацверджанаму загадам рэктара ўніверсітэта, у намінацыі «Адукацыя» за комплекс вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў па вучэбнай дысцыпліне “Крымінальны працэс”, якія садзейнічаюць удасканаленню вучэбнага працэсу і ўкараненню інавацыйных тэхналогій:

11193 2- Данилевич, А. А. Уголовный процесс / А.А. Данилевич, О. В. Петрова, В. И. Самарин. – Минск : БГУ, 2016. – 351 с.;

- Данилевич, А.А. Уголовный процесс в схемах. Общая часть / А.А. Данилевич, О.В. Петрова, В.И. Самарин. – 3-е изд., с доп. и пересмотр. – Минск : Изд. центр БГУ, 2016. – 138 с.;

- Данилевич, А.А. Уголовный процесс в схемах. Особенная часть / А.А. Данилевич, В.И. Самарин. – 3-е изд., доп. и пересмотр. – Минск : Изд. центр БГУ, 2016. – 182 с.

аўтарскаму калектыву кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду юрыдычнага факультэта прысуджана Прэмія імя першага рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прафесара Уладзіміра Іванавіча Пічэты. Прысуджэнне знамянальна тым, што менавіта ў гэтыя кастрычніцкія дні спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча.

Лаўрэатамі Прэміі з’яўляюцца:
11193 3Анатоль Аляксандравіч Данілевіч
загадчык кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду юрыдычнага факультэта БДУ кандыдат юрыдычных навук, прафесар Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, Заслужаны работнік БДУ

11193 3Вольга Валянцінаўна Пятрова
дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду юрыдычнага факультэта БДУ кандыдат юрыдычных навук дацэнт

11193 3Вадзім Ігаравіч Самарын
дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду юрыдычнага факультэта БДУ кандыдат юрыдычных навук дацэнт

 

Даведачна. З 1993 года з мэтай матэрыяльнай падтрымкі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце праводзіцца конкурс на саісканне прэміі імя У.І. Пічэты, якой адзначаюць дасягненні навукоўцаў. Конкурс праводзіцца штогод. Прэмія імя У.І. Пічэты прысуджаецца ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук навукоўцам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Прэмія прысуджаецца ў намінацыях “Навука” і “Адукацыя”.

Прэмія прысуджаецца за выдатныя дасягненні, якія ўключаюць:
-- распрацоўку і ўкараненне ў адукацыйны працэс зместу і метадаў крэатыўнай адукацыі, новых педагагічных тэхналогій, якія істотна павышаюць узровень падрыхтоўкі навучэнцаў;
-- стварэнне падручнікаў, навучальных дапаможнікаў, вучэбнага абсталявання і іншых адукацыйных рэсурсаў.

Асобам, удастоеным Прэміі, прысуджаецца званне “Лаўрэат прэміі імя У.І. Пічэты БДУ”.

Дыплом і знак лаўрэата ўручаюцца на ўрачыстым сходзе калектыву БДУ, прымеркаванага да гадавіны стварэння ўніверсітэта.

Віншуем калег!

 

Інфармацыя прадастаўлена кафедрай крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду (Н.А. Урублеўская)
Фота - з архіва кафедры
Апрацоўка – В.М. Знак