Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)

Лекцыя-прэзентацыя лаўрэатаў Прэміі імя Уладзіміра Іванавіча Пічэты (29 кастрычніка 2018 г.)

11193 229 кастрычніка 2018 г. на юрыдычным факультэце адбылася публічная лекцыя-прэзентацыя лаўрэатаў Прэміі імя першага рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прафесара Уладзіміра Іванавіча Пічэты у намінацыі «Адукацыя» – супрацоўнікаў кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду. Аўтары прадставілі прысутным дапаможнікі па вучэбнай дысцыпліне “Крымінальны працэс”, якія садзейнічаюць удасканаленню вучэбнага працэсу і ўкараненню інавацыйных тэхналогій:

- Данилевич, А. А. Уголовный процесс / А.А. Данилевич, О. В. Петрова, В. И. Самарин. – Минск : БГУ, 2016. – 351 с.;

- Данилевич, А.А. Уголовный процесс в схемах. Общая часть / А.А. Данилевич, О.В. Петрова, В.И. Самарин. – 3-е изд., с доп. и пересмотр. – Минск : Изд. центр БГУ, 2016. – 138 с.;

- Данилевич, А.А. Уголовный процесс в схемах. Особенная часть / А.А. Данилевич, В.И. Самарин. – 3-е изд., доп. и пересмотр. – Минск : Изд. центр БГУ, 2016. – 182 с.

11225 2Дацэнт Вадзім Ігаравіч Самарын у сваёй прэзентацыі падкрэсліў, што выданні з’яўляюцца вынікам працы калектыву аўтараў – супрацоўнікаў кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду юрыдычнага факультэта ў складзе: кандыдата юрыдычных навук, прафесара А.А. Данілевіча, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта В.В. Пятровай і кандыдата юрыдычных навук, дацэнта В.І. Самарына.

У дадзеных працах лаўрэаты паспрабавалі адысці ад традыцыйнай канцэпцыі падручніка і зрабіць дапаможнікі, якія даюць магчымасць студэнту навучацца, а выкладчыку – навучаць.

Вадзім Ігаравіч распавёў студэнтам пра свой студэнцкі досвед: яшчэ калі ён быў студэнтам, спрабаваў занатаваць у канспекце лекцыі і іншы матэрыял схематычна, разбіць доўгія азначэнні. Гэта дапамагала яму зразумець, а значыць запомніць. Калі ён стаў выкладчыкам, ён пачаў даваць студэнтам матэрыял на практычных занятках схематычна, з дапамогай Power Point – прэзентацый. І калі пазней абмяркоўваліся вучэбна-метадычныя пытанні выкладання крымінальнага працэсу на чарговым пасяджэнні кафедры, было вырашана падысці комплексна і выпусціць для студэнтаў схемы па ўсіх тэмах дысцыпліны “Крымінальны працэс”, дзеля чаго свае намаганні аб’ядналі ўсе суаўтары. У дапаможніках упершыню прадстаўлены курс па крымінальным працэсе Рэспублікі Беларусь у наглядным выглядзе, што дапамагае студэнтам лепш зразумець яго працэдуры, алгарытмы дзейнасці следчага, пракурора, суддзі і абаронцы.

11225 3Дзеля далейшага метадычнага забеспячэння быў падрыхтаваны дапаможнік, які ўключыў тэарэтычную і практычную частцы. Першая прадстаўлена канспектам лекцый, які раскрывае асноўныя пытанні, якія павінны быць вывучаны студэнтамі па дысцыпліне “Крымінальны працэс”. Канспект лекцый падрыхтаваны на падставе аналізу дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, практыцы яго прымянення, міжнародных прававых актаў з улікам найноўшых тэарэтычных палажэнняў (апеляцыйнае судаводства, дасудовае пагадненне аб супрацоўніцтве, альтэрнатыўныя спосабы вырашэння спрэчак і інш.). Другі раздзел змяшчае матэрыялы для правядзення практычных заняткаў і арганізаваны ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам па спецыяльнасці. Таксама маецца матэрыял, які дапамагае ажыццяўляць кантроль ведаў (матэрыялы бягучай і выніковай атэстацыі, дазваляюць вызначыць адпаведнасць вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў патрабаванням адукацыйных стандартаў вышэйшай адукацыі і вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі). У асобных раздзелах ўтрымліваюцца элементы вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйнай праграмы вышэйшай адукацыі, метадычныя рэкамендацыі па напісанні рэферата па дысцыпліне, спісы нарматыўных прававых актаў і сучаснай літаратуры, рэкамендаваных для вывучэння вучэбнай дысцыпліны.

3левоПраца над дапаможнікамі грунтавалася на Тыповай вучэбнай праграме, зацверджанай першым намеснікам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь 17 сакавіка 2016 г. (рэг. № ТД-Е. 667/тип), суаўтарамі якой з’яўляюцца прафесар А.А. Данілевіч і дацэнт В.І. Самарын.

Працы карыстаюцца попытам не толькі ў студэнтаў і выкладчыкаў Беларусі, але і па-за межамі нашай краіны, аб чым сведчыць іх цытаванне ў навуковых артыкулах, напрыклад, у Расійскай Федэрацыі.

Усе адзначаныя працы выступаюць агульным комплексам і аб’яднаны галоўнай мэтай – садзейнічанне ўдасканаленню вучэбнага працэсу, развіццю крэатыўнасці ў навучанні і ўкараненню інавацыйных тэхналогій.

11225 4Дацэнт Вольга Валянцінаўна Пятрова адзначыла, што падрыхтоўка комплексу вучэбна-метадычных прац, які перамог у сёлетнім конкурсе, грунтавалася на сучасных дасягненнях школы крымінальнага працэсу, якая існуе на нашым факультэце. Яе падмуркі былі закладзены прафесарамі Яўгенам Аляксандравічам Мацвіенкам і Ізабэлай Іванаўнай Марціновіч. Трэба адзначыць, што менавіта ў тыя часы з’явіўся апошні фундаментальны падручнік па крымінальным працэсе БССР (1978), па якім навучаліся і аўтары, якія зладзілі прэзентацыю.

Выданні, аўтары якіх сталі сёлета лаўрэатамі Прэміі імя У.І. Пічэты, уяўляюць сабой вынік шматгадовай навуковай, педагагічнай і метадычнай работы па перадачы студэнтам аптымальнага аб’ёму ведаў пра асаблівасці і механізмы прававога рэгулявання грамадскіх адносін, якія ўзнікаюць у ходзе дзейнасці органаў дазнання, следства, пракуратуры і суда па ўзбуджэнні крымінальных спраў, расследаванні злачынстваў, разглядзе крымінальных спраў і іх вырашэнні, а таксама, часткова, па выкананні прысуду, і адлюстроўвае пераемнасць падыходаў, якія сфармаваліся ў працэсе выкладання дысцыпліны “Крымінальны працэс”.

Дапаможнік Уголовный процесс / А.А. Данилевич, О. В. Петрова, В. И. Самарин. – Минск : БГУ, 2016 выйшаў у серыі “Класічнае ўніверсітэцкае выданне”. Серыя заснавана ў 2010 годзе да 90-годдзя БДУ з мэтай прапагандавання навуковага досведу і ведаў навукоўцаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Выданні адлюстроўваюць структурныя змены ў адукацыйным працэсе, абумоўленыя пераходам на двухступеньчатую сістэму атрымання вышэйшай адукацыі і дазваляюць выхоўваць будучых юрыстаў у духу прытрымлівання і абароны правоў і свабод грамадзян у ходзе правядзення па крымінальнай справе, а таксама фарміраваць у навучэнцаў павагу да закону і этычным прынцыпам крымінальна-працэсуальнай дзейнасці.

Прафесар Анатоль Аляксандравіч Данілевіч патрымаў калег.

11193 1Даведачна. З 1993 года з мэтай матэрыяльнай падтрымкі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце праводзіцца конкурс на саісканне прэміі імя У.І. Пічэты, якой адзначаюць дасягненні навукоўцаў. Конкурс праводзіцца штогод. Прэмія імя У.І. Пічэты прысуджаецца ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук навукоўцам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Прэмія прысуджаюцца ў намінацыях “Навука” і “Адукацыя”.

Прэмія ў намінацыі “Адукацыя” прысуджаюцца за выдатныя дасягненні, якія ўключаюць:

распрацоўку і ўкараненне ў адукацыйны працэс зместу і метадаў крэатыўнай адукацыі, новых педагагічных тэхналогій, якія істотна павышаюць узровень падрыхтоўкі навучэнцаў; стварэнне падручнікаў, навучальных дапаможнікаў, вучэбнага абсталявання і іншых адукацыйных рэсурсаў.

Асобам, удастоеным Прэміі, прысуджаецца званне “Лаўрэат прэміі імя У.І. Пічэты БДУ”.

Дыплом і знак лаўрэата ўручаюцца на ўрачыстым сходзе калектыву БДУ, прымеркаванага да гадавіны стварэння ўніверсітэта.

 

Інфармацыя прадастаўлена кафедрай крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду (Н.А. Урублеўская)
Фота – А.Я. Спірын
Апрацоўка – Л.В. Бяляева

Тэлефоны:

209-55-82 (дэканат)

209-52-30 (прыёмная, факс)

 

Адрас:

220030,  г. Мінск, Ленінградская 8

E-mail:

dekanatlaw@bsu.by

law@bsu.by