17 сакавіка 2021 г. - пасяджэнне навуковага гуртка па крымінальным працэсе
Паважаныя калегі!
17 сакавіка 2021 года (серада) адбудзецца сумеснае пасяджэнне навуковага гуртка па крымінальным працэсе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Казанскага (Прыволжскага) федэральнага ўніверсітэта на тэму: ” Кампрамісныя спосабы вырашэння спрэчак у крымінальна-працэсуальным праве: перадумовы і перспектывы".
На пасяджэнне выносяцца пытанні, якія датычацца як альтэрнатыўных спосабы вырашэння крымінальна-прававых канфліктаў (у рамках закону), так і пагаджальныя працэдуры (рознага кшталту пагадненні ў крымінальным працэсе і да т.п.) Папрабуем параўнаць досвед як беларускі, так і ўсходняй суседкі.
Пасяджэнне пачынаецца а 15:50, аўдыторыя 215.
Сувязь будзем забяспечваць з дапамогай Microsoft Teams.
Будзем рады бачыць усіх жадаючых!
Навуковыя кіраўнікі гуртка к.ю.н. дацэнты Вольга Пятрова і Вадзім Самарын, стараста гуртка Ілля Жыжэмскі, студэнт (курсант) 4 курса 10 групы.
Тэкст: Самарын В.
Апрацоўка Раманава А.