Прадстаўнікі кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду ўзялі ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі ў Санкт-Пецярбургу

В колонном зале РГПУ имени А.И. Герцена, Пленарное заседание, 6 октября 2010 г. Павялічыць.В колонном зале РГПУ имени А.И. Герцена, Пленарное заседание, 6 октября 2010 г.. Павялічыць.6-8 кастрычніка 2010 г.
у Расійскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя А.І. Герцэна пры падтрымцы Міжнароднай асацыяцыі садзейнічання правасуддзю ладзілася
Міжнародная навуковая канферэнцыя “Крымінальная юстыцыя: сувязь часоў”.
Удзел у канферэнцыі бралі навукоўцы шмат якіх краін (Беларусі, Расіі, Украіны, ЗША, Францыі, Польшчы, Італіі, Кітая і інш.).

Беларусь на канферэнцыі прадставілі:
- загадчыца кафедры пракурорскай дзейнасці Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў, устаноў юстыцыі БДУ (па сумяшчальніцтву – дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду БДУ), кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Л.Л. Зайцава (паведамленне на тэму: “Изменение в подведомственности органов уголовного преследования в Республике Беларусь”);

Юрфак БДУ. 6-8 кастрычніка 2010 г. Павялічыць.- дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду БДУ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт В.В. Пятрова (паведамленне на тэму: “Проблема сохранения процессуальных гарантий в различных моделях восстановительного правосудия”);
- дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду БДУ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт В.І. Самарын (паведамленне на тэму: “Выдача обвиняемых и осужденных на основе принципа взаимности в законодательстве Республики Беларусь”);

- выкладчык кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду БДУ В.С. Жыгуліч (паведамленне на тэму: “Признание вины – основание для сокращения судебного разбирательства (опыт Беларуси и зарубежных государств) ”);

- дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду БДУ, кандыдат юрыдычных навук В.Д. Савіч (паведамленне на тэму: “Единство уголовного и гражданского судопроизводства при рассмотрении дел в кассационном порядке”);

- адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, кандыдат юрыдычных навук А.Г. Пурс (паведамленне на тэму: “Задержание в уголовном процессе: связь времен”).

На канферэнцыі абмяркоўваліся асноўныя палажэнні філасофіі крымінальнай юстыцыі, дыферэнцыяцыя крымінальна-працэсуальнай формы і шляхі павышэння яе эфектыўнасці. Быў праведзены круглы стол на тэму «Суд лаўнікаў: перажытак часоў ці будучыня крымінальнага судаводства?». Адной з тэм канферэнцыі сталі праблемы даказвання: выкарыстанне спецыяльных ведаў і аператыўна-вышуковай дзейнасці ў крымінальным працэсе, перспектывы развіцця адвакацкага расследавання. Удзельнікі канферэнцыі таксама абмеркавалі прыроду следчай улады, варыянты рэфармавання дасудовага судаводства па крымінальных справах і пашырэння гарантый правоў асобы на папярэднім следстве, крымінальна-прававыя і крыміналагічныя праблемы дзейнасці крымінальнай юстыцыі.

Юрфак БДУ. 6-8 кастрычніка 2010 г. Павялічыць.Юрфак БДУ. 6-8 кастрычніка 2010 г. Павялічыць.Праграма канферэнцыі была вельмі насычанай, але прадстаўнікі Беларусі знайшлі час, каб пазнаёміцца з горадам на Няве і нават з Пецяргофам, у якім апошні дзень працавалі фантаны.

Хочацца таксама адзначыць вельмі добрую арганізацыю канферэнцыі, за што асабліва падзякаваць трэба Аляксандра Вітальевіча Смірнова, старшыню Рады Міжнароднай асацыяцыі садзейнічання правасуддзя, дарадцу Канстытуцыйнага Суда Расійскай Федэрацыі, прафесара РДПУ і Кастуся Барысавіча Каліноўскага, намесніка старшыні Рады Міжнароднай асацыяцыі садзейнічання правасуддзя, вядучага дарадцу Ўпраўлення канстытуцыйных асноў крымінальнай юстыцыі Канстытуцыйнага Суда Расійскай Федэрацыі, дацэнта РДПУ.

дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду В.І. Самарын.
Фота з асабістага архіва Л.Л. Зайцавай, В.С. Жыгуліч, В.І. Самарына і сайта МАСП (фото 1 и 2).