Конкурс навукова-даследчых прац па рэформе беларускай вышэйшай адукацыі. Тэрмін падачы заявак – да 5 жніўня 2018 года.

Цэнтр Астрагорскага
Конкурс навукова-даследчых прац па рэформе беларускай вышэйшай адукацыі.

Цэнтр Астрагорскага запрашае да ўдзелу ў конкурсе навукова-даследчых прац па рэформе беларускай вышэйшай адукацыі.

Тэрмін падачы заявак – 5 жніўня 2018 года на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Навукова-даследчыя працы павінны канцэнтравацца на адной з наступных праблем:

- аналіз перадавога вопыту заходніх універсітэтаў у галіне методык выкладання і навуковых даследаванняў з мэтай іх далейшага прымянення ў Беларусі

- рэформа прававой і бізнес-адукацыі ў Беларусі

- інтэграцыя беларускай вышэйшай адукацыі ў міжнародныя праграмы

- арыгінальныя прапановы па вырашэнню практычных праблем беларускай вышэйшай адукацыі.

Першы этап конкурса – падача заявак (да 5 жніўня 2018 года).

Заяўка на конкурс мусіць уключаць: кароткае рэзюме прапанаванага праекта, даследчую прапанову з метадалогіяй і чаканыя вынікі праекта (максімум 1500 словаў), бюджэт, а таксама CV усіх удзельнікаў.

Асноўныя крытэрыі адбору: моцная метадалогія, экспертныя веды ў галіне даследавання, а таксама здольнасць уплываць на практыку і рэформу вышэйшай адукацыі.

Па выніках конкурса будуць адабраныя 4 праекты навукова-даследчых прац, кожны з бюджэтам у 1500 долараў ЗША.

Дадатковая iнфармацыя - на сайте http://ostro.by/

Інфармацыю прадставіў А.А.Пухаў
Апрацоўка – В.М.Знак