Навукова-практычнае мерапрыемства на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта
28 мая 2020 года ў фармаце відэаканферэнцыі адбыўся Круглы стол, прысвечаны першым вынікам рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. “Аб нарматыўных прававых актах”.
Круглы стол быў арганізаваны па ініцыятыве Пастаяннай Камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву с прыцягненнем супрацоўнікаў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследванняў Рэспублікі Беларусь, юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я. Купалы, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф. Скарыны і іншых навучальных устаноў.
Паседжанне адбылося пад старшынствам В. І. Чайчыца, намесніка старшыні Пастаяннай Камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву.
З асноўнымі дакладамі выступілі Васілевіч Р. А., загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ, д.ю.н., прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь;
Калінін С. А., загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ, к.ю.н., дацэнт;
Паўлаў В. І., начальнік кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь;
Сямашка А. В., дырэктар Інстытута прававых даследванняў НЦЗПД Рэспублікі Беларусь, к.ю.н., дацэнт;
Барадулькіна К. С., вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута прававых даследванняў НЦЗПД Рэспублікі Беларусь, к.ю.н.;
Іваноўскі А. У., галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута прававых даследванняў НЦЗПД Рэспублікі Беларусь, д.т.н., прафесар;
Седзельнік В. В., загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта ГрДУ ім. Я.Купалы, к.ю.н., дацэнт.
Кожнае з выступленняў суправаджалася актыўнай і плённай дыскусіяй.
У абмеркаванні выступленняў прымалі актыўны ўдзел Т. М. Міхалева, дэкан юрыдычнага факультэта БДУ, к.ю.н., дацэнт, Т. А. Чарвякова, загадчык кафедры дзяржаўнага кіравання, к.ю.н., дацэнт, Л. А. Краснабаева, дацэнт кафедры дзяржаўнага кіравання, к.ю.н., дацэнт, і іншыя супрацоўнікі юрыдычнага факультэта.
Выказаныя падчас Круглага стала прапановы па ўдасканаленню заканадаўства будуць перададзеныя ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследванняў Рэспублікі Беларусь для далейшага выкарыстання ў нарматворчай дзейнасці.
Інфармацыя прадастаўлена – Т. М. Міхалёва, С. А. Калінін
Фатаграфіі – БЕЛТА
Апрацоўка: А. Раманава