ВЫДАДЗЕНЫ ЗБОРНІК НАВУКОВЫХ ПРАЦ МАЛАДЫХ ВУЧОНЫХ, ДАКТАРАНТАЎ, АСПІРАНТАЎ, МАГІСТРАНТАЎ І СТУДЭНТАЎ СУЧАСНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ ЗАКАНАДАЎСТВА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І РЭСПУБЛІКІ КАЗАХСТАН
Юрыдычны факультэт Карагандзінскага ўніверсітэта імя акадэміка Я.А. Букетава і юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта выдалі зборнік навуковых прац маладых навукоўцаў, дактарантаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў на тэму: «Сучасныя тэндэнцыі развіцці заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан».
У зборніку прадстаўлены навуковыя артыкулы маладых вучоных, дактарантаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў, прысвечаныя праблемам юрыдычнай навукі, якія раскрываюць сучасныя тэндэнцыі развіцця заканадаўства і ўдасканалення правапрымяняльнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і Рэспубліцы Казахстан.
Спасылка на зборнік: https://rep.ksu.kz/bitstream/handle/data/11635/%d0%a1%d0%b1%d0%be%d1%80%d0%bd%d0%b8%d0%ba%20%d1%81%20%d0%91%d0%93%d0%a3.pdf?sequence=1&isAllowed=y
Інфармацыю прадставіў Старшыня Савета
па навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў і аспірантаў
Д.В.Шчэрбік.