Мiжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыка-тэарэтычнае асэнсаванне дасягненняў прававой навукі: пераемнасць, стан і перспектывы», прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння доктара юрыдычных навук, прафесара Доўнар Т.І., 17-18 кастрычніка 2024

Паважаныя калегi!

Запрашаем Вас прыняць удзел у працы Мiжнароднай навукова-практычнай канферэнцыi «Гісторыка-тэарэтычнае асэнсаванне дасягненняў прававой навукі: пераемнасць, стан і перспектывы», прысвечанай  80-годдзю з дня нараджэнння доктара юрыдычных навук, прафесара Доўнар Таiсii Iванаўны.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца выкладчыкі, дактаранты, аспіранты, суіскальнікі, супрацоўнікі навуковых устаноў і ўстаноў вышэйшай адукацыі, юрысты-практыкі.

Мэтамі канферэнцыі з'яўляюцца асэнсаванне дасягненняў прававой навукі ў гістарычным і тэарэтычным аспекце, абмеркаванне заканадаўчых навэл, аналіз юрыдычнай практыкі.

Форма ўдзелу: вочная, дыстанцыйная, завочная.

Навуковая праблематыка канферэнцыі:

  • Навука гісторыідзяржавы і права на сучаснымэтапе.
  • Асаблівасці і перспектывы развіцця гісторыка-прававой  навукі Беларусі.
  • Праблемныя пытанністанаўленняі развіцця нацыянальнай дзяржаўнасці і прававой сістэмы на розных гістарычных этапах.
  • Уклад прававой навуки, юрыдычных навуковых школ и асобных навукоўцаўу развіццёайчыннай дзяржавы і права.
  • Гісторыка-прававыя, агульнатэарэтычныя і галеновыя праблемы дзяржаўна-прававогабудаўніцтва на сучасным этапе. 
  • Праватворчасцьіправаўтварэнне: гісторыя і сучаснасць.
  • Накірункіўдасканалення права і заканадаўства ваўмовах глабалізацыі, рэгіянальнай інтэграцыі, цыфравізацыі і сучасных вызаваў. 
  • Інтэграцыя акадэмічнага, галіновага сектараўнавукі iсектара навукi вышэйшых навучальных устаноў у сучасны перыяд: праблемы і прыярытэты. 
  • Адлюстраванне нацыянальных інтарэсаўі традыцыйных каштоўнасцяўу прававым рэгуляванні: гісторыя  і сучаснасць.
  • Маральныя вытокі і духоўныя каштоўнасці права як сродка павышэння узроўня правасвядомасці грамадства,  умацавання прававой і адукацыйнай культуры.
  • Іннавацыйныя падыходы і метады ў сучаснай  сацыяльна-гуманітарнай адукацыі.
  • Палітычныя і прававыя ілэі асветнікаў і іх уплыў на развіцце дзяржаўнасці.
  • Станаўленне і развіцце юрыдычнай адукацыі і навукі ў міры.

Па выніках канферэнцыі  плануецца выданне зборніка матэрыялаў (артыкулаў) канферэнцыі.

 

Iнфармацыйнае пiсьмо

 

Месца правядзення канферэнцыi: юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, г. Мiнск, вул. Ленинградская, 8.

Удзел у канферэнцыi - бясплатны.

Інфармацыя для ўдзельнікаў канферэнцыі 

Для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі патрэбна да 10 кастрычніка 2024 г. выслаць заяўку (Дадатак 1) і артыкул на электронны адрас: cГэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. 

Тыя аўтары, што не маюць вучоных ступеняў, вучоных званняў, павінны прыкласці да артыкула рэцэнзію навуковага кіраўніка.

Прысланыя на адрас канферэнцыі работы,  аўтарам не вяртаюцца.

Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская.

Праграма канферэнцыі будзе размешчана на сайце юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (www.law.bsu.by) і з'яўляецца запрашэннем на канферэнцыю.

Агульныя патрабаванні да афармлення матэрыялаў:

Матэрыялы артыкулаў, заяўкі падаюцца ў электронным выглядзе. Тэкст артыкула павінен быць правераны аўтарам. Адказнасць за змест прадстаўленых матэрыялаў нясе аўтар (Аўтары). Аргкамітэт канферэнцыі пакідае за сабой права адбору і рэдагавання матэрыялаў, якія паступілі. Да публікацыі не прымаюцца матэрыялы, якія не адпавядаюць правілам афармлення і дасланыя пазней устаноўленага тэрміну.

Тэкст артыкула змяшчаецца ў асобны файл, у назве якога павінна быць указана прозвішча аўтара, напрыклад: «Іваноў-артыкул». Заяўка таксама змяшчаецца ў асобны файл, напрыклад: «Іваноў-заяўка». У тэме ліста павінна быць пазначана «Канферэнцыя 2024 года, юрфак БДУ».

Тэхнічныя патрабаванні да афармлення артыкула:

Аб'ём-5-7 поўных старонак. Старонкі не нумаруюцца. Фармат старонкі А4 (Макет / Параметры старонкі / Памер паперы / А4, Ужыць: да ўсяго дакумента); памер палёў: верхняе = левае = правае = 2,7 см, ніжняе = 3,4 см (Макет / Параметры старонкі / Палi, Ужыць: да ўсяго дакумента); адлегласць да ніжняга калантытула = 2,5 см (Макет / Параметры старонкі / крыніца паперы / ад краю / да ніжняга калантытула, Ужыць: да ўсяго дакумента).

Памер шрыфта асноўнага тэксту – 14 пт, выраўноўванне па шырыні старонкі, абзацны водступ 1 см, міжрадковы інтэрвал-адзінарны, з пераносамі ў рус. і беларус. мовах, таксама рускаму і беларускаму тэксту павінна быць прысвоена мова – руская (вылучыць тэкст, рэцэнзаванне / мова / Мова праверкі правапісу / руская). БЕЗ ПЕРАНОСАЎ У АНГЛ. Мове (для гэтага вылучыць англ. тэкст, Абзац / становішча на старонцы / забараніць аўтаматычны перанос слоў).

Індэкс універсальнай дзесятковай класіфікацыі (УДК) паказваецца зверху злева. Назва артыкула размяшчаецца праз 1 інтэрвал пасля індэкса УДК.

Назва артыкула павінна быць выраўнавана па цэнтры радка і надрукавана вялікімі (загалоўнымі) літарамі на рускай, беларускай і англійскай мове, памер шрыфта – 14 пт, паўтлусты.

Звесткі пра аўтара ўказваюцца на наступным пасля назвы артыкула радку на рускай, беларускай і англійскай мовах: ініцыялы, прозвішча, шрыфт – 14 пт, паўтлусты, выраўноўванне па цэнтры. Ніжэй варта ўказаць пасаду, вучоную ступень, вучонае званне, месца працы, адрас, а таксама адрас электроннай пошты, памер шрыфта – 12 пт, шрыфт – курсіў (выраўноўванне па цэнтры).

Анатацыя афармляецца аб'ёмам каля 300 знакаў без прабелаў (на рускай, беларускай і англійскай мове), памер шрыфта – 12 пт, выраўноўванне – па шырыні старонкі, абзацны водступ – 1 см.

Ключавыя словы (на рускай, беларускай і англійскай мове) – не больш за 5 праз кропку з коскай, памер шрыфта – 12 пт, выраўноўванне – па шырыні старонкі, абзацны водступ – 1 см.

Заўвага: для ўдзельнікаў іншых дзяржаў назва артыкула, анатацыя, ключавыя словы будуць перакладзены на беларускую мову арганізацыйным камітэтам канферэнцыі.

Далей праз 1 інтэрвал набіраецца тэкст артыкула. Афармленне зносак у тэксце ў квадратных дужках (напрыклад, [5, C. 23.]). Спіс выкарыстанай літаратуры прыводзіцца ў канцы тэксту ў алфавітным парадку. Для нарматыўных прававых актаў у абавязковым парадку паказваецца вiд нарматыўнага прававога акта, дата прыняцця і назва.

Літаратурныя крыніцы афармляюцца ў адпаведнасці з існуючымі стандартамі бібліяграфічнага апісання. Не дапускаюцца падрадковыя спасылкі і калантытулы. Узоры афармлення бібліяграфічнага апісання ў спісе крыніц прыведзены на старонцы ВАК Рэспублікі Беларусь: http://vak.org.by/bibliographicDescription.

Матэрыялы, якія не адпавядаюць вышэйпаказаным патрабаванням, навуковаму ўзроўню і кірунку Міжнароднай канферэнцыі, а таксама дасланыя пазней устаноўленага тэрміну, не разглядаюцца, не ўключаюцца ў праграму Міжнароднай канферэнцыі і не прымаюцца да апублікавання.

Канчатковае рашэнне аб публікацыі матэрыялаў прымаецца аргкамітэтам Міжнароднай канферэнцыі.

 

Адказны сакратар: Арлоўская Алена Іванаўна (дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт). Тэл.+375 25 600 60 06.

Вячорка Віталь Юр'евіч (старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Тэл.+375 44 763 84 94

Іванова Таццяна Уладзіміраўна (старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Тэл.+375 29 591 03 48.

Загадзя дзякуем Вам за праяўленую цікавасць!

 

Адрас Аргкамiтэта:

220030 г. Мінск, вул. Ленiнградская, 8, каб. 506,

Юрыдычны факультэт БДУ,

Кафедра тэорыi i гiсторыi дзяржавы i права

тэл. (017) 209-55-62,

факс (017) 209-52-30.

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..