Лекцыя прафесара Э. Вайлера па крымінальным працэсе ФРГ


Зпачатку ўсе прысутныя даведаліся пра структуры злачыннасці ў Нямеччыне. Цікава, але пры тым што замежныя грамадзяне складаюць толькі 10 % насельніцтва краіны, яны здзяйсняюць да 40 % (падробка дакументаў) злачынстваў.
Пры разглядзе прынцыпаў і структуры крымінальнага працэса ФРГ можна было заўважыць іх супадзенне ў большай частцы з адпаведнымі інстытутамі беларускага крымінальнага працэсу.
У лёгкай форме шаноўны госць правёў слухачоў “разам” са сваім кліентам па ўсіх стадыях крымінальнага працэсу ФРГ. Прысутных таксама “пазнаёмілі” з удзельнікамі нямецкага крымінальнага працэсу (паліцыяй, пракурорам, суддзёй, абвінавачваемым, абаронцам, пацярпелым, сведкамі, экспертам).
Пасля лекцыі ўсе жадаючыя мелі магчымасць запытацца і атрымаць на свае пытанні адказы.
Напрыканцы лекцыі ўсе прысутныя атрымалі электронную версію прэзентацыі лекцыі і КПК ФРГ на нямецкай мове.
В.І. Самарын
Фота: Л. Кушалевіч