Willem C. Vis Moot-2013: уражанне ўдзельнiка



Венская опера…Венскі вальс…Венская кава…Венскі штрудзель…
Пачынаючы з кастрычніка 2012 года ў шасці прадстаўнікоў Беларускага дзяржаўнага універсітэта:

Калі мы чуем пра такі горад, як Вена, зараз у нас узнікае адна і, пэўна, самая галоўная і цяпер такая блізкая ассацыяцыя – конкурс па міжнародным камерцыйным арбітражы Willem C. Vis International Commercial Arbitration Moot.
І, шчыра кажучы, літотай будзе сцверджанне таго, што гэта толькі конкурс. Зараз з упэўненасцю можна назваць Willem C. Vis цэлай культурай, культурай са сваімі звычаямі, значнымі асобамі, традыцыямі і мерапрыемствамі. І ты ня проста ўдзельнічаеш у спаборніцтве, ты трапляеш у гэты свет, які потым застаецца светлым успамінам, нягледзечы на бязмерную колькасць хваляванняў.
Што ж такое Willem C. Vis Moot-2013 у лічбах?
Гэта 290 каманд з розных універсітэтаў шасцідзесяці сямі краін свету,
гэта 7 незабыўных дзён у Вене,
гэта 4 гульні з камандамі універсітэта Бахрэйна, універсітэта Зальцбурга, універсітэта Hamline і Cardozo law school (ЗША) .





І…гэта рэчы, якія нельга падлічыць: колькасць часу, праведзенага за напісаннем мемарандумаў, уласны вопыт і самаразвіццё, бязмерная колькасць эмоцый, колькасць новых сяброў і знаёмых з розных краін свету (пра якую можна судзіць, бадай, толькі па колькасці рознакаляровых візітовак) і сонечных фотаздымкаў.
Ды й чаго каштуе адчуць сябе сапраўдным юрыстам у суддзе і з імпэтам даводзіць сваю пазіцыю да арбітраў, ведаць, что твой час “is running out” і знаходзіць адказы на складаныя пытанні з юрыдычна-лагічным спрытам, а да ўсяго гэтага яшчэ і паспрабаваць кенгуру ў Аўстралійскам пабе ў Аўстрыі.



Шчыры дзякуй трэнерам каманды (а гэта Сысуеў Цімур Валер’евіч, Анішчанка Аляксей Іванавіч, Калюта Наталья Вячэславаўна), а таксама людзям, што дапамагалі камадзе ў падрыхтоўцы, за гэты незвычайны свет конкурсу Willem C. Vis Moot, вялікі дзякуй юрыдычнаму факультэту за падтрымку!
Аутар тэксту – Наталля Анушкевіч, выпускніца юрыдычнага факультэта БДУ 2013 г., зараз – юрыст ТАА "Віадэн Мэдыя”.
Фота – Наталля Анушкевiч, Палiна Андрэева.
Апрацоўка – О.Знак