4-5 лістапада - лекцыі па карпаратыўным праве ФРГ на юрыдычным факультэце БДУ
адбудзецца лекцыя адваката-практыка з г. Дрэздэн, Германія доктара Максіміліяна Краха
на тэму «Уводзіны ў карпаратыўнае права Германіі»
(на ангельскай мове, прэзентацыя на рускай мове).
5 лістапада 2013 г. (аўторак) з 9.30 да 10.50 у аўд. 610 юрыдычнага факультэта БДУ
адбудзецца лекцыя адваката-практыка з г. Дрэздэн, Германія доктара Максіміліяна Краха
на тэму «Арганізацыйна-прававыя формы юрыдычных асоб па заканадаўстве ФРГ»
(на ангельскай мове, прэзентацыя на рускай мове).
Даведка:
Доктар Максіміліян Крах атрымаў юрыдычную адукацыю, здаў першы і другі дзяржаўныя іспыты, атрымаў ступень доктара юрыдычных навук (Dr. iuris) у Тэхнічным універсітэце Дрэздэна. Тэмай сваёй параўнальна-прававой дысертацыі ён абраў “Адказнасць правапераемніка пры набыцці прадпрыемства”. Атрымаў ступень магістра MBA ва ўніверсітэце Каламбія, Нью-Ёрк і Лонданскай школе бізнесу ў Лондане. З’яўляецца адвакатам у Германіі. Уваходзіць у кіруючыя органы арганізацый у Аўстрыі, Ліхтэнштэйне, Швайцарыі, Латвіі. Падрабязней…
Запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты і выкладчыкі.