Пасяджэнне студэнцкага навуковага гуртка па гісторыі дзяржавы і права Беларусі - 20 лістапада 2017 г.
Паважаныя студэнты, магістранты, аспіранты юрыдычнага факультэта і ўсе тыя, хто цікавіцца гісторыка-прававой спадчынай беларускага народа
20 лістапада 2017 г. (панядзелак) у 15:00 у аўд. 506 адбудзецца пасяджэнне студэнцкага навуковага гуртка па гісторыі дзяржавы і права Беларусі
На пасяджэнні выступяць:
- магістрантка Бічун Вераніка з дакладам на тэму “Канстытуцыйнае права Беларусі перыяду Рэчы Паспалітай”,
- магістрант Ларычаў Яраслаў з дакладам на тэму “Развіццё ваеннага (вайсковага) заканадаўства ў Вялікім Княстве Літоўскім”.
Не прапусціце магчымасць прыняць удзел у пасяджэнні шашага гуртка!
Запрашаюцца ўсе жадаючыя!
Староста гуртка, магістрантка – Бічун Вераніка
Пасля пасяджэння навуковага гуртка адбудуцца кансультацыі па напісанню курсавых, дыпломных работ
у прафесара Доўнар Т.І., дацэнта Голубевай Л.Л.