Справаздача аб пасяджэнні навуковага гуртка па крымінальным працэсе ў фармаце відэаканферэнцыі з Казанскім федэральным універсітэтам 14 сакавіка 2018 г. на тэму: «Судовы кантроль і пракурорскі нагляд на дасудовай стадыі расследавання»

14 сакавіка 2018 года студэнтамі і выкладчыкамі юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта сумесна з калегамі з Казанскага (Прыволжскага) федэральнага ўніверсітэта было праведзена пасяджэнне навуковага гуртка па крымінальным працэсе ў фармаце выдэаканферэнцыі. Гэты вопыт стаў першы для абодвух бакоў!

 

 

 

 

 

Пасяджэнне пачалося з вітальнай прамовы к.ю.н, дацэнта, загадчыка кафедры крымінальнага працэса і крыміналістыкі юрыдычнага факультэта Казанскага федэральнага ўніверсітэта Антонава І.А. Калегі з Казані былі вельмі ўдзячны нам за магчымасць правядзення сумеснага пасяджэння ў такім фармаце і адзначылі, што для іх гэта па-сапраўднаму знамянальная падзея!

 

У пасяджэнні прыняла ўдзел к.ю.н., дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду Пятрова В.В., а таксама калегі з Казанскага федэральнага ўніверсітэта к.ю.н., дацэнт Клюкава М.Я., к.ю.н., дацэнт Шамсутдынаў М.М.

На працягу ўсяго пасяджэння студэнты праяўлялі актыўнасць і зацікаўленасць тэмай гуртка, задавалі шмат пытанняў дакладчыкам, уступалі ў дыскусію.

 

Пасля пасяджэння ўсім удзельнікам і арганізатарам пасяджэння былі выдадзены сертыфікаты аб удзеле і падзякі.

З вялікім задавальненнем будзем рады бачыць усіх жадаючых на новых пасяджэннях гуртка і жадаем поспехаў!!!

 

Навіна -  стараста гуртка А. Кацман
Фота – Скшыдлеўска Э.
АпрацоўкаЛ.В.Бяляева