Справаздача аб пасяджэнні навуковага гуртка па крымінальным працэсе 28.03.2018 (тэма: “Удзел дзяржаўнага абвінаваўцы ў судовым разглядзе”).
28 сакавіка 2018 г. юрыдычны факультэт быў рады вітаць у сваіх сценах былога навучэнца, а цяпер старшага пракурора аддзела пракуратуры горада Мінска Алену Эдуардаўну Крупеніну, якая, нягледзячы на інтэнсіўны працоўны графік, здолела прыйсці і падзяліцца вопытам са студэнтамі.
Большая частка пасяджэння была адведзена расказу пракурора пра асаблівасці дзейнасці органаў пракуратуры ў цэлым, значэнні дзяржаўнага абвінаваўцы на стадыі судовага разбору, што падмацоўвалася шматлікімі прыкладамі з практыкі. Пракурор акцэнтавала ўвагу на спецыфіцы разгляду асобных катэгорый спраў у судзе, прывяла статыстыку частковых і поўных адмоў пракурора ад абвінавачвання, перакваліфікацыі абвінавачвання, апісала паслядоўнасць вывучэння крымінальнай справы перад удзелам у судовым разглядзе, а таксама асаблівасці падрыхтоўкі да прамовы ў судовых спрэчках.
У заключнай частцы пасяджэння студэнты змаглі задаць пытанні. Адказваючы на апошняе пытанне, Алена Эдуардаўна натхніла прысутных на выбар свайго прафесійнага шляху словамі: “Галоўнае ў рабоце пракурора - гэта дапамагчы грамадзяніну і абараніць яго права, знайшоўшы тую самую справядлівасць!”
Выказваем падзяку, у першую чаргу, старшаму пракурору аддзела пракуратуры горада Мінска Алене Эдуардаўне Крупенінай, дацэнту Вадзіму Ігаравічу Самарыну, а таксама ўсім студэнтам, якія змаглі наведаць пасяджэнне навуковага гуртка па крымінальным працэсе.
Навіна - стараста гуртка А. Кацман
Фота – М. Тумелевіч
Апрацоўка – В.М. Знак