25 красавіка 2018 г. - пасяджэнне навуковага гуртка па крымінальным працэсе

Паважаныя калегі!

25 красавіка 2018 года (серада) адбудзецца пасяджэнне навуковага гуртка па крымінальным працэсе на тэму: ”Асаблівасці правядзення асобных следчых дзеянняў пры расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і незаконнага абароту наркотыкаў".

У пасяджэнні прыме ўдзел начальнік аддзела па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і незаконнага абароту наркотыкаў следчага ўпраўлення УСК па горадзе Мінску Астрэйка Дзмітрый Анатольевіч.

Аддзел афіцыйна пачаў працу 1 студзеня 2016 г., але, па сутнасці, падраздзяленне было сфарміравана яшчэ ў 2015 г. Ідэя яго стварэння ўзнікла пасля гучных смерцяў 2014 г., калі здавалася, што сітуацыя выйшла з-пад кантролю з-за новых сінтэтычных псіхатропаў з Азіі, якія пазапаўнялі краіну. За два гады дзейнасці ў следчых ўжо з’явіліся свае методыкі, якія працуюць: раскрываюцца складаныя злачынствы, якія заканспіраваныя і ўтрымліваюць шмат эпізодаў. Пры гэтым супрацоўнікі шукаюць не тых, хто рэалізуе, а тых, хто арганізуе злачынства.


Пасяджэнне пачынаецца а 12:00, аўдыторыя 407

Будзем рады бачыць усіх жадаючых!

Навуковы кіраўнік гуртка к.ю.н. дацэнт Вадзім Самарын, стараста гуртка Аляксей Кацман, студэнт 3 курса 8 групы.
Фота - TUT.BY
Апрацоўка – В.М. Знак