Пасяджэнне навуковага гуртка па крымінальным праве. Тэма: «Махлярства. Гіпноз як спосаб падману». (23 лістапада 2018 г).

11362 623 лістапада 2018 г. адбылося чарговае пасяджэнне навуковага гуртка па крымінальным праве на тэму «Махлярства. Гіпноз як спосаб падману».11362 1

Старшынёй пасяджэння з’яўляўся кіраўнік навукова-практычнага гуртка Андрэй Віктаравіч Шыдлоўскі  (кандыдат юрыдычных навук, дацэнт).

У пачатку пасяджэння гуртка Андрэй Віктаравіч павітаў яго ўдзельнікаў, азнаёміў са спецыфікай тэмы пасяджэння, правёў гістарычны экскурс развіцця заканадаўства ў галіне махлярства і гіпнозу як спосабу падману.

На пасяджэнні гуртка выступілі:

11362 211362 3Жукаў Уладзіслаў Ігаравіч, студэнт 3 курса, які распавёў пра віды махлярства, і Лысак Павел Аляксандравіч, стараста гуртка, студэнт 3 курса, які даў падрабязную параўнальна-прававую характарыстыку падману как спосабу махлярства у заканадаўствах СНД і еўрапейскіх краін, апісаў кваліфікацыю падману ў розных выпадках. 

11362 4Кузняцова Дарыя Сяргееўна - з дакладам на тэму: «Раскраданні шляхам выкарыстання гіпнатычнага ўздзеяння». Асновай даклада з’яўлялася пытанне аб магчымасці пацярпелага даваць “згоду” на пераход маёмасці ці права на яе, а таксама магчымасць расцэньваць знаходжанне пацярпелага ў стане гіпнатычнага сна ў якасці бездапаможнага стану.

 У заключэнне пасяджэння навуковага гуртка удзельнікам было прапанавана правесці аналіз і вырашыць казус з элементамі гіпнатычнага ўздзеяння, зыходзячы з выкладзенага раней тэарэтыка-практычнага матэрыялу; а таксама прайсці самаанкетаванне на прадмет выяўленне схільнасці да гіпнатычнага ўплыву.

Па выніках праведзеных дыскусій, атрыманых тэарэтычных і практычных ведаў, былі сфарміраваныя наступныя высновы:

11362 51. Раскраданне з дапамогай выкарыстання гіпнатычнага ўздзеяння ў тэорыі можна кваліфікаваць як:

* Крадзеж;

* Грабёж / разбой (у выпадку прычынення шкоды здароўю пацярпелага);

* Вымаганне;

* Махлярства.

2. Найбольш распаўсюджанай на практыцы з'яўляецца кваліфікацыя раскрадання з выкарыстаннем гіпнатычнага ўздзеяння як махлярства.

Абноўлена старонка гуртка па крымінальным праве

 

Матэрыял падрыхтавалі: стараста гуртка, студэнт 3 курса 5 групы П. А. Лысак, студэнтка 3 курса 3 групы Д. С. Кузняцова, студэнт 2 курса 3 групы Д. А. Базыльчік.
Фота: студэнтка 3 курса 10 групы А.А. Сідарэвіч
Апрацоўка  фота: Е. Раманава
Апрацоўка: Л.В. Бяляева.