13 февраля 2020 года состоялось заседание студенческого научного кружка по общей теории права.

13 февраля 2020 года состоялось заседание студенческого научного кружка по общей теории права под руководством заведующего кафедрой теории и истории государства и права, доцента Калинина Сергея Артуровича.

Модераторы заседания: Калинин С. А. и студент 3 курса Молокович Кирилл.

Тема заседания научного кружка: «Польскія ідэалагічныя прэтэнзіі на Беларусь у ХХ ст.» (докладчик – Юлия Грибович, студентка 2 курса).

Работа кружка началась с приветствия Калинина С. А., который определил план работы кружка и порядок обсуждения представленной темы.

 

Докладчик, студентка 2 курса Юлия Грибович,  отметила: «Гісторыя развіцця беларускай дзяржаўнасці ў лінейным разуменні не была адназначнай. Прэамбула Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь спасылаецца на шматвекавую гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці, а не на яе шматвекавую гісторыю. Такія складанасці разумення абумоўлены, на нашу думку, ў першую чаргу тым, што фарміраванне ўласнай нацыянальнай дзяржавы на беларускіх землях пачалося ў паслярэвалюцыйны перыяд. Але наяўнасць дзяржаўнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі або на этнічна блізкіх землях, ў тым ліку ў межах Рэчы Паспалітай, Расіі, Польшчы, або ў межах іх тэрытарыяльных, ідэалагічных і цывілізацыйных прэтэнзій дазваляе ставіць пытанне аб яе дачыненні да сучаснай беларускай дзяржавы.

12833 1 Адным з найбольш актыўных “спадчыннікаў” з’яўляецца Польшча. Становішча Польшчы пасля Першай сусветнай вайны было абцяжарана невызначанасцю яе межаў, яны ўсталяваліся толькі ў выніку савецка-польскай вайны і Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. Заходнія краіны і СССР разглядалі Польшчу буфернай дзяржавай паміж дзвюх цывілізацый – заходняй і ўсходняй. Для яе такая сітуацыя была зусім не спрыяльнай, таму Польшча спрабавала вырашыць праблему непажаданага статуса на міжнароднай арэне ў тым ліку праз усходнія кірункі знешняй палітыкі.

 Палітыка пацыфікацыі, якая ў міжваенны час была разгорнута ў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне ўрадам Пілсудскага, таксама вартая ўвагі. Толькі аформіўшы свае межы, Польскае кіраўніцтва палічыла неабходным канчаткова “прывязаць” новыя землі да сябе, пачаўся тэрор і татальная паланізацыя. У такіх умовах беларусы апынуліся адной з нацыянальных меншасцяў, у дачыненні да якіх праводзілася палітыка “культурнага падаўлення”. Дзейнічала таемная паліцыя – дыфензіва, знішчаліся вёскі, зачыняліся беларускія школы, праводзілася рэвіндыкацыя праваслаўных цэркваў. У 1934 годзе польскі ўрад з трыбуны Лігі Нацый, афіцыйна адмовіўся ад трактата «Аб нацыянальных меншасцях», прынятага ім у 1919 годзе.

 Пасля Другой сусветнай вайны распаўсюдзілася дактрына Гедройца-Мірашэўскага, у адрозненне ад ідэй праметэізму яна акцэнтавала ўвагу на тым, што мяжуе ўжо не непасрэдна с Расіяй, і вылучала Беларусь, Літву і Украіну як самастойныя дзяржавы (так званы рэгіён ULB), уплыў Расіі на якія было неаобходна абмежаваць. Польшча пазіцыянуе сябе як носьбіта ідэй волі і дэмакратыі, таму, згодна з гэтай дактрынай, яе пратэкцыя над краінамі рэгіёна ULB павінна выглядаць значна больш прымальнай у параўнанні з прыгнётам, зыходзячым ад імперыялістычнай Расіі.

 Яшчэ адным альтэрнатыўным кірункам польскага палітычнага мыслення з’яўляецца канцэпцыя “Міжмор’я”, згодна з якой, “Міжмор’е” – гэта рэгіён паміж Балтыйскім, Чорным і Адрыятычным морамі, краіны якога павінны аб’яднацца ў федэрацыю, каб не дапусціць дамінавання ў Еўропе Германіі або Расіі, а Польшчы адводзілася роля лідэра.

 З аналізу прыведзеных канцэпцый вынікае, што хаця польская палітыка ў адносінах да тэрыторый сучаснай Беларусі з цягам часу змякчалася, Польшча працягвае ўспрымаць Беларусь не як самастойнага і роўнага суб’екта міжнародных адносінаў, а як аб’ект, праз які можна рэалізоўваць уласную палітыку».

 Подробный и содержательный доклад породил бурное обсуждение представленной темы, а также других связанных с ней проблем юридической теории. Руководитель кружка Калинин Сергей Артурович и доцент кафедры теории государства и права Щербик Дмитрий Васильевич дополнили доклад ценными сведениями из истории Беларуси и зарубежных стран, развивающие тезисы Юлии Грибович.         

12833 1Все присутствующие приняли активное участие в обсуждении темы кружка, а также поблагодарили организаторов и высказали свои пожелания и впечатления.

Ждем всех желающих на следующее заседание нашего научного кружка!.

Благодарим всех участников кружка за проявленный интерес!

Информация подготовлена старостой кружка Молоковичем Кириллом
Фото Молоковича Кирилла
Обработка: Л.В.Беляева