Навуковы гурток па гісторыі палітыка-прававых вучэнняў


Мэты:
- прыцягненне студэнтаў да навукова-даследчай дзейнасці;
- раскрыцце творчага патэнцыялу ўдзельнікаў аб'яднання;
- падвышэнне прававой культуры, узроўню правасвядомасці і патрыятызму студэнтаў.

Задачы:
1. Правядзенне абмеркаванняў навуковых праблемаў у галіне дзяржаўна-прававых даследванняў, гісторыі палітычных і прававых вучэнняў;
2. Падрыхтоўка да ўдзелу ў навуковых канферэнцыях па юрыдычных навуках, конкурсах і алімпіядах па прававой тэматыцы;
3. Стварэнне навуковых групаў для ўдзелу ў навуковых праектах.

Каштоўнасці:
- беларуская дзяржаўнасць;
- адкрытасць да дыялога.

Формы дзейнасці:

  • абмеркаванне дакладаў, фільмаў, кнігаў, манаграфій і іншых навуковых публікацый, звязаных з гісторыяй палітычных і прававых вучэнняў;
  • падрыхтоўка дакладаў і ўдзел у канферэнцыях і конкурсах.

Навуковае кіраўніцтва:

Калінін Сяргей Артуравіч (загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт)

Шчэрбік Дзмітрый Васілевіч (кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права)

Сацыяльныя сеткі