На юрыдычным факультэце адбылося паседжанне навуковага студэнтскага гуртка на тэму «Роля I правы жанчын у гiсторыi палiтычных I прававых вучэнняў»

 

15 красавіка 2021 года на юрыдычным факультэце было праведзена паседжанне гуртка па гісторыі палітычных і прававых вучэнняў “Левіяфан”.

На абмеракаванне было вынесена пытанне аб ролі і правах жанчын у гісторыі палітычных і прававых вучэнняў. Большасць дакладаў пры гэтым былі прысвечаны праблемам генэзіса і сутнасці фемінізма, асаблівасцям яго розных адгалінаванняў.

Пасля ўступнага слова навуковага кіраўніка гуртка былі заслуханыя і абмеркаваныя наступныя даклады:

П.Філіпцава “Рух суфражыстак і метады барацьбы яго ваяўнічага крыла”. Дакладчык спыніўся на генэзісах і асноўных постацях суфражысткага руха, метадах, тактыцы і найбольш гучных кампаніях, якія праводзілі яго актывісткі ў абарону палітычных правоў жанчын. Пасля даклада былі абмеркаваныя асаблівасці першай хвалі фемінізма, іх эсэнцыялісцкі характар поглядаў на асаблівасці мужчын і жанчын, арганічнае бачанне іх узаемадзеяння ў грамадстве, а таксама раскол жаночага руха ў першай палове ХХ стагоддзя, у тым ліку яго повязі з марксісцкім і нацыяналістычным светапоглядам.

К.Вайніловіч “Тэорыя гендэра: асноўныя паняцці”. Дакладчык спыніўся на сучасных падыходах да разумення гендэра і гендэрнай ідэнтычнасці, праблемах рэалізацыі правоў жанчын.

К.Закрэўская “Хрысціянскі фемінізм”. Даклад быў прысвечаны праблемам дапасавання феміністычнай ідэалогіі да хрысціянскага светапогляда, асаблівасцям інтэрпрэтацыі Свяшчэннага Пісання хрысціянскімі феміністкамі, іх поглядам на ролю і ўзаемадачыненні палоў.

У.Хоміч “Постанархістская ацэнка фемінізма ў творчасці Боба Блэка”. Абапіраючыся на постанархісцкі падыход, да прысутных была даведзеная крытыка сучаснага феміністычнага руха, яго таталітарны і экстрэмісцкі характар.

І.Сіўцоў “Інтэрсекцыянальны фемінізм”. Разглядаліся пытанні генэзіса і сутнасці даннага адбітку сучаснага феміністычнага руха.

П.Серпікава “Дыскусія ў межах сучаснага фемінізма: кропкі сутыкнення пазіцыяў”. Даклад быў прысвечаны найбольш вострым пытанням, па якім разыходзяцца сучасныя феміністкі, пачынаючы ад адносінаў да прастытуцыі і поп-культуры, закончваючы ўзаемадачыненням з ЛГБТ-супольнасцю і посткаланіяльным дыскурсам.

І.Лавягіна “Роля і правы мужчын у эпоху трыумфуючага фемінізма”. Аўтар адзначыў рост зацікаўлення ў межах гендэрных даследванняў праблематыкай правоў мужчын, іх сацыялізацыі і самарэалізацыі ў сучасным грамадстве, сутэкнення рэальнасці і стэрэатыпаў аб сутнасці мужскога пачатку.

Кожны даклад выклікаў бурную дыскусію. Дзякуй усім за актыўны ўдзел.
Чакаем на новых паседжаннях!

Інфармацыю прадставіў:
дацэнта кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, к.ю.н. Д.В.Шчэрбік
Апрацоўка- А.Раманава